Найти текст "птушыныя гнёзды" на начало такое: вясною птушки вяртаюцца з выраю на радзиму и пачынаюць

BoPoHoK BoPoHoK    2   20.09.2019 21:50    12

Ответы
1ПИНЧЕР1 1ПИНЧЕР1  08.10.2020 05:34

Вясною птушкі вяртаюцца з выраю на радзіму. Найпершы клопат у іх – віць новыя гнёзды.

Буслы робяць свае гнёзды на дрэвах, нават на воданапорных вежах адразу на шмат гадоў. Вясною яны толькі рамантуюць свае жытло і мяняюць у ім падсцілку. У бусліным гняздзе з бакоў і знізу нярэдка ладзяць сабе гнёзды і вераб’і.

Чорныя кучкі галля ў вершалінах дрэў – гэта грачыныя гнёзды. Калі на дрэвах зазелянее лісце, іх цяжка заўважыць. Вясковыя і гарадскія ластаўкі вяртаюцца з выраю позна, у маі. Гнёзды лепяць пад дахамі, у нішах будынін, там, куда не могуць дабрацца каты. Лепяць іх з камячкоў зямлі, розных сцяблінак, валаскоў, нітачак. Змочваюць слінаю, перамешваюць і трывала прыклейваюць да сцен. Унутры высцілаюць мяккімі сухімі травінкамі, пер’ем.

Берагавыя ластаўкі майструюць свае гнёзды ў глыбокіх норках. Кормяцца яны пераважна мошкамі, ловячы іх на ляту ў паветры. Над цёплаю рачною вадою мошак болей, чым у іншых мясцінах. Таму для сваіх птушыных калоній і абіраюць берагавыя ластаўкі абрывістыя пясчаныя берагі.

У норцы, пад карэннямі на абрывах, робіць гняздо і зімародак. Гэту невялікую даўгадзюбую, зеленавата-бліскучую птушку не часта пабачыш. Яшчэ радзей удаецца назіраць, як нырае зімародак у ваду: ён звычайна корміцца маленькімі рыбкамі.

Чарацянкі робяць гнёзды ў выглядзе кошыка, ладкуюць іх на сцяблінках трыснягу альбо на лазовых ці вярбовых галінках. Плятуць свае кошыкі з сухіх травінак, палосачак кары, конскіх валасоў. Унутры высцілаюць сухім лісцем, пухам, мяккімі кветкавымі мяцёлачкамі. Калі праклюнуцца з яек птушаняты, яны люляюцца ў гэтых кошыках, як у калысцы. А гняздо садовай чарацянкі можна знайсці і пры хаце, у зарасніку крапівы альбо малінніку.

Сінічкі ў вырай не лятаюць. Жывуць пастаянна з намі. Селяцца не толькі ў лясах і вербавых зарасніках уздоўж рэк і ручаёў, але і ў парках, садах. Гнёзды робяць у дуплах дрэў, у шчылінах будынкаў, нават у вулічных ліхтарах. З  сухіх галінак і травінак, імху, ваты. Унутры высцілаюць валаскамі, поўсцю, раслінным пухам.

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова