Kar нае вы
менні 3. Спішыце сказы, пастаўце, дзе трэба, працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Вусна растлумачце правілы яго пастаноўкі.
1 Адвечнае дрэва дуб! (І.Шамякін). 2 Мэта песні будзіць і ўзбагачаць духоўнае жыццё
чалавека, падымаць ягоны настрой і гэтым самым павялічваць у ім маральныя і
фізічныя сілы, трываласць у жыццёвай барацьбе (Р.Шырма). 3 Супы па сезону шчаўе,
маладая крапіва з яйкамі (У.Караткевіч). 4 Ляжыць лупа ў аправе. Здаецца, лупа як
лупа. Але дастаткова паставіць яе на рабро — і пакажацца густы сасновы бор
(С.Александровіч). 5 Зубр дужа цікавы звер (У.Караткевіч). 6 Брахаць не цэпам махаць
(Прыказка). 7 Калі вы дзіця вялікага горада, вы можаце ўвогуле не мець уяўлення пра
першабытныя лясы недзе над Бярозай-ракой
(У.Караткевіч). 8 Печ Гэта здароўе застуджанаму і гарачая, смачная ежа
(У.Караткевіч). 9 Цемра хоць вока выкалі (М.Ракітны). 10 Важны работнік дзядзька
Язэп (А.Якімовіч). 11 Васілёвы грыбы немалая для сям'і падмога (І.Навуменка). 12
Пяць гадоў немалы тэрмін (А.Чарнышэвіч). 13 Неба высокае, блакітнае (Я.Маўр). 14
Сыты галоднаму не таварыш (Прыказка). 15
А каток шусь у хату, глядзіць задаволена (В.Вітка). 16 Праектная магутнасць адной
ЦЭЦ-4 дзевяцьсот тысяч кілават (У.Караткевіч).
4. Спішыце