1. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:
1) Тут ужо кіпела жыццё _ звінелі на палянках пчолы, у кустах і на дрэвах спявалі птушкі (С. Кухараў).
2) Жнівеньскае неба блішчэла, як свежарэзанае волава _ дзьмуў тугі цёплы вецер (А. Наварыч).
3) Перавярнуўся воз _ раскідалася дабро (М. Баскін).
4) Прачытаў Алесь пісьмо, задумаўся _ сапраўды, рэдка ўсміхаецца мама (А. Якімовіч).
5) Палахлівае здзіўленне расло і расло _ такога мноства людзей я яшчэ ніколі не бачыў (І. Грамовіч).
2.Перабудуйце сказы ў бяззлучнікавыя. Расстаўце знакі прыпынку
1. Вецер суняўся. Завея скончылася. У цёмным небе з’явіўся месяц.
2. Па лесе імчаўся гул. Пачалася навальніца.
3. Закончыўся рабочы дзень. Усе заспяшаліся дадому.
4. Света прыслухалася. Чуваць гуллівая песня шпака каля новай шпакоўні.
3.Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі частак:
а) Дзе вечная пустка была, там горад паўстаў і расце, а стужкай чыгунка лягла, дзе ўчора стаяў лес яшчэ. (Я. Купала)
б) Бацька шкадаваў, што няма маці дома ў такі цяжкі час, але ён спадзяваўся, што яна хутка прыйдзе. (А. Якімовіч)
в) Песня была пра любімы горад, які пакідае юнак, каб бараніць сваю Радзіму. (I. Навуменка)
г) Усё зразумеў Данік яшчэ і таму, што ў апавяданні, якое чытала ім настаўніца, гаварылася пра такіх жа, як ён, дзяцей вясковай беднаты. (Я. Брыль)
д) Квітнее культура, красуюцца школы, і песні спявае народ твой вясёлы.
е) Кепска, аднак, маляваць пры лямпе: святло жаўціць і цені вельмі вострыя, густыя. (Я. Брыль)
4. Адзначце сказ, які адпавядае схеме:

[наз., (які...), ...], а [...].

а) У кроплі расы зіхаціць сонца, у магічным крышталі слова — ключ, якім можна адамкнуць скарбніцу мовы народа. (В. Вітка)
б) Мы добра бачым тую небяспеку, якая пагражае людзям, і трэба зрабіць усё для таго, каб адвесці бяду. (1. Мележ)
в) Шлях, які ляжыць паміж Масквой і Мінскам, масквічы называюць Мінскай шашой, а мінчане — Макоўскай. (П. Панчанка)
г) Святлела неба, і недзе там, куды бег паравоз, разгараўся ўжо новы дзень.

xamidulla1956 xamidulla1956    1   03.06.2020 12:50    106

Другие вопросы по теме Беларуская мова