Вуснае на тэму паэзія ў маім жыцці

mazyrovavlada mazyrovavlada    1   31.05.2019 11:30    3

Ответы
Tixaia Tixaia  01.10.2020 15:43
Бывае, у галаву прыйдзе думка: навошта людзі спаваюць, танцуюць, складаюць вершы? Навошта патрэбна мастацтва? Ад яго няма ніякай практычнай карысці. Будаўнік пабудаваў дом, тут усё зразумела, у ім будуць жыць людзі. Але вось паэт склаў вершы, яны знаходзяцца на паперы, а людзі ідуць сваёй дарогай, не зважаючы іх, быццам гэтых вершаз няма і не было. Адказ заключаецца ў тым, што людзі разумеюць адны і тыя ж рэчы па-рознаму. Напрыклад, ідзе снег, таму мама апранае сваіх дзяцей цяплей, мецеаролаг мерае глыбіню снежнага покрыва, дзеці бяруць санкі, лыжы і бягуць на вуліцу. А паэт становіцца больш уважлівым і з гэтага снегу, паветра, з жыцця іншых людзей, з самаго сябе здабывае некалькі радкоў. Мастак спаборнічае са снегам. Ён бярэфарбы, паперу і малюе белыя прасторы, залатыя сонечныя праменні на палях. І калі-нікалі здараецца, што мастак перамагае снег. Ён прыбаўляе да прыгажосці прыроды сваё сэрца, і людзі спыняюцца перад карцінамі, зачараваныя. Ад гэтых намаляваных фрагментаў ім чамусць становіцца лепш жыць. Пэўна, людзі не могуць без гэтага існаваць. Галодныя і сытыя, бедныя і багатыя, несправядліва пакрыўджаныя і акружаныя каханнем - усе яны ўвесь час цягнуцца да мастацтва. Рэальнае, штодзённае жыццё пераходзіць на паперу, на кінаэкран, на нотны ліст праз рукі і душу аўтара і атрымліваецца прыгажосць. Я лічу так: мастацтва не корміць і не поіць чалавека, але нейкім незразумелым чынам робіць яго шчаслівым.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Математика