Выпишите ВСЕ эпитеты и метафоры из текста Зямля Змитрок Бядуля Сам текст -
Зямля...
Вялiкi, бязмерны абшар зямлi адкрываецца воку майму.
Я падымаюся вышэй i вышэй на нейкiх крылах, з дзiвай разглядаю велiзарнае ўладарства зямлі...
Як у казцы, нясуцца перада мной шыры гэтай зямлі...
Як у казцы, нясуцца перада мной поры года: святая зяленая вясна, гарачан залатое лета, сытная багатая восень, бліскучая здаровая зіма...
І мяняюцца фарбы, і мяняюцца віды...
Усё жыве, усё рухаецца... шуміць...
Зямля! Маці наша! Чуецца заўсёды і ўсюды тваё цёплае, жыватворнае дыханне, каторае мёдам па жылах разліваецца...
Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек...
Усіх ты нас родзіш, усе мы жывем на табе, усіх ты нас ізноу прымаеш...
І хто каранямі сваімі глыбей у зямлю стараецца ўлезці, у таго галава чуць не да самага сонейка даходзіць, у таго шчасце ракой - морам расшыраецца...