Знайдзіце і зачытайце вершаваныя радкі, у якіх перададзена любоў аўтара да дарагіх яго сэрцу рэчаў, да роднай зямлі, выказаная як запавет нашчадкам. Мікола Арочка
ХЛЕБ РОДНАЙ МОВЫ
Шчодрым дамашнім богам
Ляжыць на стале маім бохан --
Па зярнятку з вякоў назапашаны,
У дзяжы ліхалеццяў заквашаны, Замяшаны на мудрасці, поце
И апалены духам на подзе
Жыцця!
Як ніколі я сення жадзён яму,
Гэтаму хлебу надзённаму!
Лусту кладу на настольніцы,
Крою дзецям: ешце па поўніцы!
Калі выпадзе з рук - абдзьмухніце,
Не кідайцеся ім, не тапчыце!
Наядайцеся змалку уволю,
Каб не вечна вам пах
Родным полем,
Баравінай, зялёнай лагчынай
І рукамі матулі,
Айчынай!

Dorian17 Dorian17    2   21.01.2021 20:56    2

Другие вопросы по теме Литература