Якім вы ўяўляеце Вітаўта? Што вы яшчэ ведаеце пра нашага славутага продка?

fcone fcone    1   17.04.2019 01:50    3

Ответы
sergei66284 sergei66284  17.04.2019 01:50
Пры вялікім князі Вітаўце Беларускае гаспадарства стала найбуйнейшай еўрапейскай дзяржавай. Пра веліч асобы Вітаўта асабліва сведчаць ягоныя геапалітычныя інтарэсы. У часе яго княжання Беларускае гаспадарства мела трывалыя дыпламатычныя дачыненні літаральна з усімі заходнеэўрапейскімі краінамі, а гэтаксама Асманскай Турцыяй, Крымскім ханствам і Маскоўшчынай. Вёў пастаянную барацьбу супраць татараў, ачысціў ад ix усю тэрыторыю паміж Дняпром i Азоўскім морам i адтуль некалькі тысяч татараў перасяліў у Літву. У 1399 пацярпеў паражэнне ад тамерланаўскага палкаводца Эдыгея на р. Ворскла, у выніку праваліліся яго планы панавання над усімі землямі Русі i Залатой Арды. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль БеларускаЛітоўскай дзяржавы над Паўночным Прычарнамор'ем. Але паражэнне на Ворскле выкарыстала Польшча, прымусіўшы Вітаўта падпісаць новую унію. Падпісаўшы пад націскам польскага кліру ў 1401 ВіленскаРадамскую, a ў 1413 Гарадзельскую уніі, Вітаўт фактычна даў католікам перавагі ў дзяржаўным жыцці краіны, што стала адной з прычын працяглай нацыянальнарэлігійнай барацьбы ў БеларускаЛітоўскай дзяржаве i значна аслабляла яе. Каб дагадзіць праваслаўнай болынасці насельніцтва Літоўскай Русі, ён заснаваў у Вялікім княстве Літоўскім пасаду мітрапаліта незалежна ад Маскоўскай дзяржавы. Першым мітрапалітам праваслаўнай царквы Княства на Новагародскім саборы быў выбраны былы кіеўскі мітрапаліт Грыгорый Цамблак. Вітаўт значна пашырыў тэрытарыяльныя межы дзяржавы. У 1395 ён уключыў у склад сваей дзяржавы г. Смаленск, у выніку вайны з Вялікім Маскоўскім княствам у 1408 вызначыў мяжу па рэках Угра i Ака. У час Грунвальдскай бітвы 1410 Вітаўт узначальваў літоўскабеларускія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўкавыская, Лідская, Новагародская, Смаленская, Слонімская, Старадубская, Кіеўская, Мсціслаўская i інш. харугвы), якія былі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў. Пасля гэтай перамогі паводле Мельнскага дагавора 1422 Вялікаму княству Літоўскаму вернута Жмудзь. Пра многае гаворыць і той факт, што імператар Святой Рымскай імперыі германскай нацыі Сігізмунд І і сам папа рымскі Марцін V, шукаючы Вітаўтавай падтрымкі ў змаганні з гусіцкай Чэхіяй, прапанавалі яму каралеўскую карону.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы