Што звязвае А. Міцкевіча з Беларуссю? Назавіце творы пісьменніка, тэматычна звязаныя з нашай зямлёй.

петро27 петро27    1   17.04.2019 01:50    11

Ответы
daria200205 daria200205  17.04.2019 01:50
Беларусь — радзіма выдатнага пісьменніка.Ён нарадзіўся на хутары Завоссе непадалёку ад Навагрудка ў небагатай шляхецкай сям’і. У той, адбудаванай нанава, хаце цяпер месціцца музей паэта. З дзяцінства, што ў асноўным прайшло ў Навагрудку, чуў ён беларускую мову, якая затым паўплывала на многія яго польскамоўныя творы, а таксама казкі, легенды, меладычныя народныя беларускія песні (асобныя з іх запомніў на ўсё жыццё). Скончыў Навагрудскую дамініканскую школу (1815) і Віленскі ўніверсітэт (1819), чатыры гады выкладаў лацінскую мову ў адной з гімназій Коўна (сённяшні Каўнас). У студэнцкі час разам са сваімі таварышамі (сярод якіх быў і Я. Чачот) арганізаваў тайныя таварыствы фі-ламатаў і філарэтаў, што пад выглядам суполак аматараў мастацтваў і навук аб’ядналі патрыятычна настроеную моладзь. Таварыствы былі выкрыты царскай ахранкай, іх удзельнікаў пакаралі турэмным зняволеннем і наступнай ссылкай у Сібір, у розныя аддаленыя губерні Расійскай імперыі. Сам Адам Міцкевіч апынуўся ў Пецярбургу.

Вершы Міцкевіч пачаў пісаць у юнацкім узросце. Адразу звярнуўся да гісторыі, фальклору, сацыяльных і нацыянальных патрэб роднага беларускага краю (паэмы «Мешка, князь Навагрудка», «Бульба» і інш.). Патрыятызмам, свабодалюбствам, сацыяльным аптымізмам прасякнуты «Песня філарэтаў», «Ода да маладосці» (абедзве — 1820 г.), якія сталі своеасаблівым гімнам для некалькіх пакаленняў польскай і беларускай моладзі. Сцвярджаючы прынцыпы новага літаратурнага метаду рамантызму і ў літаратурнай практыцы, і ў тэорыі (артыкул «Пра рамантычную паэзію»), імкнучыся да нацыянальнай своеасаблівасці літаратуры, Міцкевіч стаў асвойваць яшчэ некранутыя пісьменніцкай увагай багатыя радовішчы беларускай міфалогіі і фальклору. Ары-гінальны цыкл «Балады і рамансы», што ўвайшоў у першы том яго зборніка «Паэзія» (Вільня, 1822 г.), змяшчае вершы «ліцвінскай» тэматыкі («Свіцязь», «Свіцязянка» і інш.). Беларуская міфалогія і фальклор знайшлі ўвасабленне і ў другім томе яго «Паэзіі» (1823) — у заснаваных на народных паданнях і вераваннях паэмах «Дзяды» (часткі 2 і 4) і «Гра-жына». Ужо гэтыя першыя паэтычныя кнігі маладога А. Міцкевіча засведчылі яго геніяльнасць. У 1834 годзе Міцкевіч апублікаваў свой галоўны твор — эпічную паэму «Пан Тадэвуш», напісаную ўдалечыні ад Беларусі (у Познані), сумуючы па ёй.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы

Популярные вопросы