Што сімвалізуюць вобразы Плачкі і Сына Буры?

юля2738 юля2738    3   17.04.2019 01:50    9

Ответы
mama1488 mama1488  17.04.2019 01:50
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальныя і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Нельга сказаць, што яны ва ўсім аўтарскія, магчыма, для іх з’яўлення існавала фальклорная аснова.

Вобраз Плачкі — жаночы прывід, які плача ў месцах, пакінутых людзьмі, на могілках ці на палях баёў, — незнаёмы ў іншых месцах Беларусі, не ўключаны ў звычайную міфалагічную сістэму славян. Рацыянальна растлумачыць персанаж даволі проста: на тэрыторыі Беларусі, якая пастаянна перажывала варожыя нашэсці, часта можна было бачыць постаці апранутых у чорны ўбор маці ці ўдоў на магілах родных людзей. Некаторыя прыродныя ўтварэнні — туман, сухое дрэва — таксама маглі выклікаць ва ўяўленні падобную постаць. Завальня дае на аповед пра Плачку такі каментарый: «На маю думку... гэта папярэджанне людзям, каб выправілі свае норавы. Але прыкра, што людзі цяпер такія разумныя, што ўсё яны ўжо ведаюць, ні ў якія цуды не вераць, ім трэба скарбы, каб, не працуючы, мець усё тое, што толькі заманецца. Яны за золата прададуць усё тое, што нашы бацькі цанілі некалі даражэй за жыццё». На пярэчанне пляменніка, што «багаты чалавек шмат дабра можа зрабіць», дзядзька зга-дзіўся, аднак дадаў: «Але няхай жа ён навучыцца перш пазнаваць і любіць тое, што ёсць дабро. А тады Бог зробіць яго годным уладаром зямных скарбаў, як таго старога чалавека, якому ў вакно кінулі асінае гняздо, і яно перамянілася на вачах у яго ў залатыя пенязі». Гэтыя словы Завальні — код да разумення ўсёй вобразнай сістэмы твора, дзе ставяцца самыя важныя для чалавека пытанні: як ён разумее каштоўнасці жыцця, як адказвае на яго выклік, чаго дамагаецца ў жыцці, як выбірае паміж дабром і злом? Часам з’яўляецца падказка — містычны вобраз Усеагульнай Душы, Душы Радзімы — Плачкі, якая як бы ўвасабляе нацыянальныя ка-штоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.

Сын Буры — чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння. Вельмі часта такія людзі — рэвалюцыянеры, змагары за свабоду, за незалежнасць сваёй краіны. Сын Буры — гэта і ён сам, аўтар: «Я наведаў далёкія краіны, сярод чужога народа яе журботны голас заўсёды гучаў у маіх вушах. Пераплываў моры — шумныя хвалі не маглі заглушыць яе журботнага спеву. Усюды яна была маёй адзінаю марай».

Вобраз Сына Буры, можа, таму што ён яўна аўтабіяграфічны, атрымаўся нейкі недаказаны. Але адчуваецца ў ім расчараванасць сваёй наканаванасцю да «буры», сваёй генетычнай рэвалюцыйнасцю
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы