Растлумачце выраз: «Страх — галоўная сіла, што рухае сюжэт твора». Пра які страх тут ідзе гаворка?

izmoksi izmoksi    1   17.04.2019 01:50    1

Ответы
nicita13254769p06wrf nicita13254769p06wrf  17.04.2019 01:50
Пісьменнік ярка паказвае не столькі «цемнату» пінскай шляхты, колькі яе запалоханасць. Не забудземся, што дзеянне п’есы адбываецца не толькі «ў глушы Палесся», але і ў часы надзвычай жорсткай рэакцыі, якая наступіла ў Беларусі і Польшчы пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў. Асобныя кіраўнікі і ўдзельнікі паўстання былі павешаны, расстраляны (у тым ліку Кастусь Каліноўскі), дзясяткі тысяч трапілі ў турмы, на катаргу. Адно толькі за спачуванне паўстанцам, спяванне гімнаў або чытанне паўстанцкіх пракламацый ссылалі ў Сібір, як гэта здарылася з дачкой В. Дуніна-Марцінкевіча Камілай. Рэпрэсіі самым непасрэдным чынам закранулі і заходняе Палессе. Часам ствараецца ўражанне, што страх настолькі паралізаваў свядомасць пінскай шляхты, што яна нават не разумее, у якім стагоддзі жыве або што ў месяцы не можа быць больш чым 31 дзень (у вуснах жа Кручкова гучыць і «49 апреля», і «марта 69 дня», і «октября 45 числа»). Наогул жа, «галоўная сіла, што рухае развіццё сюжэта камедыі (фарса-вадэвіля) Дуніна-Марцінкевіча, — страх… Абодва бакі… выдатна разумеюць вынікі непадпарадкавання царскім указам, былым і існуючым. Прыстаў Кручкоў для пыхлівай шляхты ні больш, ні менш — “Найяснейшая Карона”. Паважным зваротам драматург нібы падкрэсліваў сувязь паміж дробным судовым кручкатворам і самадзержцам, што трымаў у страху ўсю імперыю» (Я. Янушкевіч).
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы