определить мастацкия сродки
МАЛАНКА
Тады, калі я ўвайшоў у бажніцу і, зачы-
ніўшы дзверы, стаў гутарыць з небам, з не-
ба раптоўна ўпала маланка і раскалола бажніцу
надвое.
Людзі, якія прыйшлі на світанні, адбудава-
лі з адной яе палавіны бажніцу світання,
а людзі, якія прыйшлі на змярканні, ад-
будавалі з другой палавіны бажніцу змяр-
кання.
— Хадзі да нас,— заклікаюць мяне ад-
ны,— гэта ж твая бажніца: ты зноў тут змо-
жаш казаць свае словы да неба…
— Хадзі да нас,— пераймаюць мяне дру-
гія,— гэта твая бажніца: ты зноўку тут змо-
жаш слухаць, што кажа неба…
А я ўсё стаю на тым самым месцы,
здранцвелы,
уражаны,
праяснёны,
не маючы мовы, каб гаварыць,—
з маланкаю ў сэрцы.