Васілёк — сімвал Бацькаўшчыны, народнага мастацтва. «Багдановічаўскі "цвяток радзімы васілька" стаў сімвалам нацыянальнай адметнасці беларускага мастацтва. Гэта сімвал нацыянальны, які народжаны самой гармоніяй прыроды, "жывой красой" неба, жытняга поля, ракі, лесу, і ўзнікае ў творы мастацтва як бы падсвядома, сам па сабе... Ён убачаны нібы ў "яснай далі", узбуйнена, святочна, у светлым ззянні і харастве роднай зямлі».