Ахарактарызуйце першы зборнік вершаў Янкі Купалы, назавіце месца і год яго выдання. Хто яго рэдагаваў? Якія іншыя кнігі песняра вы ведаеце?

tanyanovikova5 tanyanovikova5    3   17.04.2019 01:50    2

Ответы
МаргаритаYTT МаргаритаYTT  17.04.2019 01:50
З’яўленне ў Пецярбургу беларускага выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» паспрыяла выхаду ў свет і першага зборніка паэта «Жалейка» (1908). Рэдактарам зборніка стаў беларус па паходжанні, кіраўнік выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца» прафесар Браніслава Эпімах-Шыпіла.

«Жалейка» Янкі Купалы стала цэлай з’явай у новай беларускай літаратуры. Чытачы ўбачылі ў ёй своеасаблівае люстэрка сваіх дум і перажыванняў, надзей і мар, крыніцу эстэтычнай асалоды. Крытыкі адразу канстатавалі: у беларускай літаратуры з’явіўся творца, пасля якога ні літаратура, ні сама беларуская мова не патрабуюць ніякіх паблажлівых скідак на маладосць.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы