Запішыце тэкст у адпаведнасці з нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Беларуская мова належыць да ўсходняе галіны славянскіх моў.Сучасная беларуская мова злажылася паступова, гістарычна, з мовы тых славянскіх пляменьняў, што леглі ў аснову беларускае народнасьці. Аб стане беларускае мовы да ХІІІ веку, за бракам дакладных ведамасьцяй, трудна з пэў¬насьцю судзіці, бо з тае далёкае эпохі мы ня маем іншых здабыткаў беларушчыны, апроч нека¬торых назоваў мясцовасьцяй і людзей, што спатыкаюцца ў кроніках і дакумэнтах іншых народаў. Затое пачынаючы з ХІV веку, мы маем такое мноства розных пісаных дакумэнтаў з сьлядамі беларускае мовы, як ніводзін славянскі народ усходняе галіны. Мы маем мноства грамат і актаў, асабліва судовых, і іншых старасьвецкіх пісаных дакумэнтаў, шмат рукапісных кніг – кніг да набажэнства, біблійных, летапісаў, кронік, апавяданьняў, а яшчэ больш старадрукарскіх кніг. У вадным толькі Віленскім архіве апісаных актаў налічваецца больш за 200 000, грамат да канца толькі ХV веку вядома больш за 130; рукапісных кніг не юрыдычнага характару з ХІV па ХVІ сталецьце вядома больш, як 80; кніг старога друку з усімі асаблівасьцямі цяперашняе беларускае мовы за адно ХVІ сталецьце налічваецца больш за 30 (Я. Лёсік).

Gootya1 Gootya1    1   14.01.2021 19:35    29

Другие вопросы по теме Беларуская мова