Як написать письмо бабушке на белоруской мове

yuriymakarov1 yuriymakarov1    3   05.06.2019 05:50    1

Ответы
сымбат59 сымбат59  01.10.2020 19:40
Добры дзень, мая бабуля!  

Як твае справы? Спадзяюся, што вы з дзедам не хварэеце, бо зіма вельмі халодная сёлета. У нас у горадзе і тое снега па калена! А вашую вёсачку, напэўна, па дахі замяло.  

У нас усё добра. Бацькі працуюць, а я вучуся. Хутка скончыцца чвэрць, я добра падцягнула свае адзнакі. Асабліва беларускую мову, як і абяцала. Успамінаю, як ты мне казкі расказвала па-беларуску.

Я вельмі сумую па вас з дзедам. Хочацца, каб хутчэй ужо пацяплела, прыйшла вясна, а потым і лета. Тады я змагу прыехаць да вас на канікулы. Як пажывае ваш сабачка? Ён такі смешны! Хочацца ізноў пабегаць з ім!  

Беражы сябе, бабуля! І дзеду перадай, каб добра апранаўся. Люблю вас, мае родныя. Хутка ўбачымся!
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова