Практыкаванне 4. Адзначце правільныя сцвярджэнні. 1. Беларуская мова, як і англійская, адносіцца да індаеўрапейскай сям’і моў. 2. Беларуская і польская мовы адносяцца да заходняй групы славянскіх моў. 3. Першую пісьмовую мову славян стварылі браты-асветнікі Кірыла і Мяфодзій. 4. Большасць спецыфічных рыс беларускай мовы сфарміраваліся да ХІV ст. 5. Найбольшага росквіту старабеларуская мова дасягнула ў ХVІІІ ст. 6. Новая беларуская пісьмовая мова сладвалася ў ХІХ ст. на аснове жывых беларускіх гаворак. 7. Нацыянальная мова мае дзве разнавіднасці – літаратурную і размоўную. 8. Літаратурная мова бытуе ў дзвюх формах – пісьмовай і гутарковай. 9. Беларуская мова мае статус нацыянальнай мовы. 10. Беларуская мова – адзіная дзяржаўная мова ў Рэспубліцы Беларусь.