Нужна дорогая с синтаксическим разбором 10и простых предложений 1. вечером я пайшоў гуляць у парк. 2. гэты новы год я запомню на ўсё жыццё. 3. мая мама добра гатуе суп. 4. мая сястра мне ў вучобе. 5. на ўроку мы пісалі складаную дыктоўку. 6. мае бацькі збіраюцца ў адпачынак. 7. улетку я жыў адын у вёсцы. 8. кожную суботу я хаджу на танцы. 9. на гэтым тыдні я іду на дзень нараджэння. 10. я доўга рабіў хатняе заданне.

antipovakamila antipovakamila    3   18.08.2019 13:20    2

Ответы
Krosarik Krosarik  05.10.2020 02:55
1. Вечарам я пайшоў гуляць у парк. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].
вечарам - акалічнасць (выражана прыслоўем)
я - дзейнік (выр. займеннікам)
пайшоў - выказнік (выр. дзеясловам)
гуляць - акалічнасць (выр. дзеясловам)
у парк - акалічнасць (выр. назоўнікам з прыназоўнікам)

2. Гэты Новы год я запомню на ўсё жыццё. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].
гэты - азначэнне (выр. займеннікам)
Новы год - дапаўненне (выр. устойлівым выразам, які складаецца з прыметніка і назоўніка)
я - дзейнік (выр. назоўнікам)
запомню - выказнік (выр.дзеясловам)
на ўсё жыццё - акалічнасць (выр. прыназоўнік + займеннік + назоўнік)

3. Мая мама добра гатуе суп. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].
мая - азначэнне (выр. займеннікам)
мама - дзейнік (выр. назоўнікам)
добра - акалічнасць (выр. прыслоўем)
гатуе - выказнік (выр. дзеясловам)
суп - дапаўненне (выр. назоўнікам)

4. Мая сястра дапамагае мне ў вучобе. (лепш "Мая сястра дапамагае мне з вучобаю") (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].
мая - азначэнне (выр. займеннікам)
сястра - дзейнік (выр. назоўнікам)
дапамагае - выказнік (выр. дзеясловам)
мне - дапаўненне (выр. займеннікам)
ў вучобе - дапаўненне (выр. прыназоўнік+назоўнік)

5. На ўроку мы пісалі складаную дыктоўку. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].
на ўроку - акалічнасць (выр. прыназоўнік + назоўнік)
мы - дзейнік (выр. займеннікам)
пісалі - выказнік (выр. дзеясловам)
складаную - азначэнне (выр. прыметнікам)
дыктоўку - дапаўненне (выр. назоўнікам)

6. Мае бацькі збіраюцца на адпачынак. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].
мае - азначэнне (выр. займеннікам)
бацькі - дзейнік (выр. назоўнікам)
збіраюцца - выказнік (выр. дзеясловам)
на адпачынак - акалічнасць (выр. прыназоўнік + назоўнік)

7. Улетку я жыў адзін у вёсцы. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].
улетку - акалічнасць (выр. прыслоўем)
я - дзейнік (выр. займеннікам)
жыў - выказнік (выр. дзеясловам)
адзін - акалічнасць (выр. прыметнікам) (тут слова "адзін" у значэнні прыметніка, а не лічэбніка)
у вёсцы - акалічнасць (выр. прыназоўнік + назоўнік) 

8. Кожную суботу я хаджу на танцы. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].
кожную суботу - акалічнасць (выр. займеннік+назоўнік)
я - дзейнік (выр. займеннікам)
хаджу - выказнік (выр. дзеясловам)
на танцы - акалічнасць (выр. прыназоўнік+назоўнік)

9. На гэтым тыдні я іду на дзень нараджэння. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].
на тыдні - акалічнасць (выр. прыназоўнік + назоўнік)
гэтым - азначэнне (выр. займеннікам)
я - дзейнік (выр. займеннікам)
іду - выказнік (выр. дзеясловам)
на дзень нараджэння - акалічнасць (выр. прыназоўнік + назоўнік + назоўнік)

10. Я доўга рабіў хатняе заданне. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].
я - дзейнік (выр. займеннікам)
доўга - акалічнасць (выр. прыслоўем)
рабіў - выказнік (выр. дзеясловам)
хатняе - азначэнне (выр. прыметнікам)
заданне - дапаўненне (выр. назоўніка)
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова