Адзначце сказы, у якіх падпарадкавальныя злучнікі афармляюць адносіны ўмовы паміж часткамі: 1) Вясною, як зачынаў ажываць свет, выбілася з зямлі тоненькая, чырванаватая травінка; 2) Пастаяўшы колькі мінуцін, Андрэй пайшоў дадому. Раз пачаў, – трэба канчаць. Усё роўна не на карысць яму вырас гэты дубок; 3) Яго аж скаланула: цяпер, каб і золатам абсыпалі, не пайшоў бы туды; 4) Ды калі б у мяне коні былі такія, як у цябе, я і гаварыць бы не стала нічога; 5) Эх, здаецца, каб нічога гэтага не было, каб яно толькі прыснілася яму! Усё было б добра, каб не гэты дубок.

Падкрэсліце ў сказах парныя і састаўныя злучнікі: 1) Калі народ у стагоддзях выстаяў, захаваў сваё аблічча, сваю культуру і мову, сваю жывую душу, то зразумела ж, што не толькі дзякуючы цярпенню, колькі дзякуючы мужнасці і стойкасці ў барацьбе з прыгнятальнікамі; 2) Караткевіч з захапленнем гаворыць пра ўбачанае і адкрытае ў блізкіх і далёкіх краях таму, што бачыць у гэтым веліч чалавека, яго творчага духу; 3) І не толькі ў рамане І.Шамякіна бачым мы падобную пераклічку часоў – ваеннага і цяперашняга, але і ў іншых творах беларускіх празаікаў; 4) Калі вершы не дадуць мне зведаць пачуццё асалоды гэтым, не перапоўніць мяне радасцю і гордасцю за веліч і прыгажосць роднай мовы – дык хто ж дасць? 5) Правільна пісаў М.В.Гогаль: “Насмешкі баіцца нават той, хто ўжо нічога не баіцца ў свеце”. Гэта значыць, што страх быць асмяяным і высмеяным для чалавека мацнейшы за ўсякі вядомы страх.

Акерке2006 Акерке2006    3   26.05.2020 14:32    3

Другие вопросы по теме Беларуская мова