складаныя і састаўныя колькасныя лічэбнікі, іх скланенне, ужыванне і правапіс
Заданне: прачытайце тэкст. Вызначце разрад лічэбнікаў паводле саставу. Спішыце другі абзац, замяняючы лічбы словамі.
У сямейным жыцці вялікага стракатага дзятла пануе самы змрочны матрыярхат. Самка ганяе небараку самца без усялякай прычыны. Яму прыходзіцца амаль поўнасцю выдзёўбваць дупло для гнязда, наседжваць кладку і выкормліваць птушанят. Прычым робіць ён гэта вельмі хутка – за 10 дзён. Гэта з’яўляецца рэкордам хуткасці выседжвання для ўсіх птушак, занесеных у кнігу рэкордаў Гінеса.
Малы стракаты дзяцел з’яўляецца рэкардсменам па мініяцюрнасці сярод усяго свайго атраду, які ўключае 210 відаў: важыць ён 20 грамаў, у той час як звычайныя вераб’і – па 25-30 грамаў. Акрамя таго дзяцел з’яўляецца рэкардсменам па даўжыні языка, які ў яго ў 4-5 разоў даўжэйшы за дзюбу, хаця і дзюба складае каля 10 працэнтаў даўжыні цела. Сваёй дзюбай дзяцел за 1 гадзіну наносіць да 160 удараў па шышцы ці дрэве, а ўсяго за 8-гадзінны зімовы дзень да 37 000 удараў.
Падкрэсліце спалучэнні слоў, якія перадаюць прыблізную колькасць.