Белая Сарока—загадкавая істота. Гісторыю пра яе ў доме шляхціца Завальні расказаў Якуб, які прывёз ліст ад пана Марагоўскага. Гэта, відаць, злосная вядзьмарка, як і яе пасланец, падобны абліччам на драпежную птушку і д’ябла. Яна можа з птушкі ператварыцца ў прыгожую дзяўчыну. Вось як апавядае пра яе пану Скамароху яе пасланец: «Цуд прыгажосці, постаць высокая, велічная; адзенне з дарагіх дыяментаў і перлаў, жыве ў палацы, якога ты яшчэ ніколі не бачыў».
Яна размаўляе спачатку са Скамарохам, а затым і з іншымі, што ў яго сабраліся, панамі. Усе былі ўражаныя яе прыгажосцю, ветлівасцю, далікатнасцю. А пан Скамароха ўвогуле закахаўся ў яе: «Натхнёна і з запалам гаварыў пра яе розум і хараство, даводзячы, што за ўсё жыц-Цё не бачыў, нават на дасканалых і дарагіх карцінах, такіх высакарод-ных і прыгожых кабет».
Але не ўсё знешне прыгожае можа быць светлым і добрым. На самай справе Белая Сарока аказалася носьбіткай зла, разбурэння, бесчалавечнасці. 3 яе ласкі пачаліся непрыемнасці сялян: «У хуткім часе пачалі спраўджвацца прадчуванні простых людзей. Тая страшная чараўніца патаемна разаслала ва ўсе бакі шкоднікаў. Каб яны крыўдзілі бедных сялян... Дойныя каровы, усе адразу, пачалі сохнуць, і малако ў іх зусім прапала. Бясспрэчна, чары». Здараліся і другія неверагодныя рэчы: з’явіліся заломы ў жыце, порсткія звяркі ў аборах «стрыглі авечак», мядзведзі нападалі на людзей, на пчальніках забіралі мёд, паўсюль снавалі зграі ваўкалакаў. Людзі высачылі Белую Сароку і хацелі забіць яе, але яна пачула сваю смерць і знікла. А пан Скамароха, які ўхваляў яе прыгажосць і розум, паводле падання, з’ехаў з родных мясцін, ператварыўся ў мядзведзя і вартаваў скарбы Сарокі ў яе палацы. Як і іншыя фантастычныя гісторыі, паданне пра Белую Сароку — вядзьмарку і чараўніцу — перасцерагае людзей ад неагляднага захаплення знешнім уражаннем, знешняй прыгажосцю, мае мэтай навучыць іх жыць па праўдзе, сеяць дабро, а не зло, умець адстаяць свае правы ў барацьбе з чорнымі сіламі. Белая Сарока — гэта, па кантрасце з колерам, носьбіт змрочных дзей, сховішча чорных спраў. Не выпадкова, што яна схіліла ўяўнай дабрынёй і ветлівасцю на свой бок паноў, многія з якіх былі хціўцамі, марылі пра лёгкую ўдачу. А бедныя людзі былі прасцейшыя, святлейшыя і дабрэйшыя.
Белая Сарока—загадкавая істота. Гісторыю пра яе ў доме шляхціца Завальні расказаў Якуб, які прывёз ліст ад пана Марагоўскага. Гэта, відаць, злосная вядзьмарка, як і яе пасланец, падобны абліччам на драпежную птушку і д’ябла. Яна можа з птушкі ператварыцца ў прыгожую дзяўчыну. Вось як апавядае пра яе пану Скамароху яе пасланец: «Цуд прыгажосці, постаць высокая, велічная; адзенне з дарагіх дыяментаў і перлаў, жыве ў палацы, якога ты яшчэ ніколі не бачыў».
Яна размаўляе спачатку са Скамарохам, а затым і з іншымі, што ў яго сабраліся, панамі. Усе былі ўражаныя яе прыгажосцю, ветлівасцю, далікатнасцю. А пан Скамароха ўвогуле закахаўся ў яе: «Натхнёна і з запалам гаварыў пра яе розум і хараство, даводзячы, што за ўсё жыц-Цё не бачыў, нават на дасканалых і дарагіх карцінах, такіх высакарод-ных і прыгожых кабет».
Але не ўсё знешне прыгожае можа быць светлым і добрым. На самай справе Белая Сарока аказалася носьбіткай зла, разбурэння, бесчалавечнасці. 3 яе ласкі пачаліся непрыемнасці сялян: «У хуткім часе пачалі спраўджвацца прадчуванні простых людзей. Тая страшная чараўніца патаемна разаслала ва ўсе бакі шкоднікаў. Каб яны крыўдзілі бедных сялян... Дойныя каровы, усе адразу, пачалі сохнуць, і малако ў іх зусім прапала. Бясспрэчна, чары». Здараліся і другія неверагодныя рэчы: з’явіліся заломы ў жыце, порсткія звяркі ў аборах «стрыглі авечак», мядзведзі нападалі на людзей, на пчальніках забіралі мёд, паўсюль снавалі зграі ваўкалакаў. Людзі высачылі Белую Сароку і хацелі забіць яе, але яна пачула сваю смерць і знікла. А пан Скамароха, які ўхваляў яе прыгажосць і розум, паводле падання, з’ехаў з родных мясцін, ператварыўся ў мядзведзя і вартаваў скарбы Сарокі ў яе палацы.
Як і іншыя фантастычныя гісторыі, паданне пра Белую Сароку — вядзьмарку і чараўніцу — перасцерагае людзей ад неагляднага захаплення знешнім уражаннем, знешняй прыгажосцю, мае мэтай навучыць іх жыць па праўдзе, сеяць дабро, а не зло, умець адстаяць свае правы ў барацьбе з чорнымі сіламі. Белая Сарока — гэта, па кантрасце з колерам, носьбіт змрочных дзей, сховішча чорных спраў. Не выпадкова, што яна схіліла ўяўнай дабрынёй і ветлівасцю на свой бок паноў, многія з якіх былі хціўцамі, марылі пра лёгкую ўдачу. А бедныя людзі былі прасцейшыя, святлейшыя і дабрэйшыя.