ДЫПЛАМАВАНЫ БАРАН: У адным сяле, няважна дзе, Хадзiу баран на чарадзе. Разумных бараноу наогул жа нямнога, А гэты - дык дурней дурнога: Ня пазнае сваiх варот Вiдаць, што галава слабая. А лоб – дык вось наадварот! Не сустракау яшче такого лба я! Калi няма разумнiка другога Пабiцца как удвух, Дык ён разгонiцца i у сцену БУХ! ! У iншага дык выскачыу бы дух, А ён нiчога.. . I вось за дурасць гэту Яго "вучоным" раз празвалi нейк на смех. А каб двара не перабег - На шыю прывязалi мету. Вось, кажуць, i дыплом табе. Што гэта за "дыплом", Баран нi "мя", нi "бэ" Але жа перад Кошкаю пачау ён ганарыцца: "А што ж ты думала, сястрыца? Хiба мне пахвалiцца няма чым? Дыплом я заслужыу, здаецца, галавою! Дык не раунуйся ты са мною! " "Аб гэтым лепей памаучы! " - сказала яму Кошка. - "Калi бы ты разумнейшы быу трошкi, I розумам раскiнуць мог авечым, Убачыу бы, што ганарыцца нечым! Бо заслужыу ты свой дыплом Не галавой, а лбом! " Другi "баран" нi "бэ", нi "мя", А любiць гучнае iмЯ. (с) Кандат Крапiва
У адным сяле, няважна дзе,
Хадзiу баран на чарадзе.
Разумных бараноу наогул жа нямнога,
А гэты - дык дурней дурнога:
Ня пазнае сваiх варот
Вiдаць, што галава слабая.
А лоб – дык вось наадварот!
Не сустракау яшче такого лба я!
Калi няма разумнiка другога
Пабiцца как удвух,
Дык ён разгонiцца i у сцену БУХ! !
У iншага дык выскачыу бы дух,
А ён нiчога.. .
I вось за дурасць гэту
Яго "вучоным" раз празвалi нейк на смех.
А каб двара не перабег -
На шыю прывязалi мету.
Вось, кажуць, i дыплом табе.
Што гэта за "дыплом", Баран нi "мя", нi "бэ"
Але жа перад Кошкаю пачау ён ганарыцца:
"А што ж ты думала, сястрыца?
Хiба мне пахвалiцца няма чым?
Дыплом я заслужыу, здаецца, галавою!
Дык не раунуйся ты са мною! "
"Аб гэтым лепей памаучы! " - сказала яму Кошка. -
"Калi бы ты разумнейшы быу трошкi,
I розумам раскiнуць мог авечым,
Убачыу бы, што ганарыцца нечым!
Бо заслужыу ты свой дыплом
Не галавой, а лбом! "
Другi "баран" нi "бэ", нi "мя",
А любiць гучнае iмЯ.
(с) Кандат Крапiва