А на Палессі ўсё нядробна:Цяжкая спадчына вякоў,Цяжкія рукі хлебаробаў,Цяжкія сны палешукоў.
Якую трэба мець адданасцьI сэрца сынава, каб такЛюбіць палескі край туманныI маці бедны андарак.
Якую мужнасць мець патрэбна,Каб хуткасці наперакорУваскрасіць і воблік зрэбныСяла,I водбліск даўніх зор.
Нас б’е па сэрцах паскарэнне,Сціскаюцца прастора, час.А матчынай зямлі карэнніНіколі не адпусцяць нас.
Хвалюючае падабенства!Старонкі Мележа крані —I з небыцця, з майго маленстваМае узнікнуць Курані.
I час імкліва незваротныМастак ізноў вяртае нам,I ажывае ўладна роднасць,Хоць я з мясцін інакшых сам.
Пад навальнічны подых рэзкіЯ пад буслянкаю стаюI ў ціхай вёсачцы палескайСябе малога пазнаю.
I, навальніцаю абмыты,Па сцежцы, як па паяску,Іду па лузе аксамітнымЛя выспаў белага пяску.
Развеяўся настрой паганы,Каліны зноў цвітуць мае.I свеціць мне усмешка Ганны,Любоў яе і боль яе.
Зямля бацькоўская, святая.Так, гэта мы. Увесь народ...Мне ў сэрца бусел залятаеЗ трывожных прыпяцкіх балот.
Пімен ПанчанкаЧитать полностью: http://www.belturs.ru/content/zyamlya-batskou
А на Палессі ўсё нядробна:
Цяжкая спадчына вякоў,
Цяжкія рукі хлебаробаў,
Цяжкія сны палешукоў.
Якую трэба мець адданасць
I сэрца сынава, каб так
Любіць палескі край туманны
I маці бедны андарак.
Якую мужнасць мець патрэбна,
Каб хуткасці наперакор
Уваскрасіць і воблік зрэбны
Сяла,
I водбліск даўніх зор.
Нас б’е па сэрцах паскарэнне,
Сціскаюцца прастора, час.
А матчынай зямлі карэнні
Ніколі не адпусцяць нас.
Хвалюючае падабенства!
Старонкі Мележа крані —
I з небыцця, з майго маленства
Мае узнікнуць Курані.
I час імкліва незваротны
Мастак ізноў вяртае нам,
I ажывае ўладна роднасць,
Хоць я з мясцін інакшых сам.
Пад навальнічны подых рэзкі
Я пад буслянкаю стаю
I ў ціхай вёсачцы палескай
Сябе малога пазнаю.
I, навальніцаю абмыты,
Па сцежцы, як па паяску,
Іду па лузе аксамітным
Ля выспаў белага пяску.
Развеяўся настрой паганы,
Каліны зноў цвітуць мае.
I свеціць мне усмешка Ганны,
Любоў яе і боль яе.
Зямля бацькоўская, святая.
Так, гэта мы. Увесь народ...
Мне ў сэрца бусел залятае
З трывожных прыпяцкіх балот.
Пімен Панчанка
Читать полностью: http://www.belturs.ru/content/zyamlya-batskou