Заданне 1. Літаратурны дыктант па тэме: “Жыццёвы і творчы шлях Івана Шамякіна”. Дапішыце сказы. 1.Іван Шамякін нарадзіўся … ў сям’і…
2.Пасля заканчэння сямігодкі ў 1940 г. паступае ў…
3.У вайну Іван Шамякін служыў …, абараняў …
4.У вайну Іван Шамякін напісаў ….
5.Пасля вайны Іван Шамякін завочна вучыцца ў ….
6.Іван Шамякін быў заўважаны грамадскасцю як пісьменнік пасля выхаду ў 1949 годзе…, у якім паказаў шырокую панараму партызанскай барацьбы з акупантамі на Беларусі.
7.Асноўны матыў творчасці Івана Шамякіна можна вызначыць словамі…
8.Другі матыў творчасці Івана Шамякіна можна назваць вечным, філасофскім: гэта матыў …
9.Іван Шамякін – народны пісьменнік БССР з … года.
10.Памёр Іван Шамякін у … годзе і пахаваны на … могілках у Мінску.