ЯНКА БРЫЛЬ * * * Над зямлёй красавіцкае неба: ахапкi белых воблакаў, халаднаватая просінь і жаўранкі. Зямля то светла-шэрая, дзе не хадзіў яшчэ сёле- та плуг, то сакавіта-цёмная і там, дзе яна рас- крытая для новых зярнят, і там, дзе ўжо затоена грэецца безліч аўсяных парасткаў. Сёння ўранку ўжо значна смялей, як учора, ажывае зеляніна руні. Лагодныя шэрыя ўзгоркі ўдалечыні пацягнуты смугой. Паміж вёскамі, на лугавой даліне, цячэ апетая ў сардэчнай песні рэ- чанька... На шэрых коціках вербаў гаспадарліва завіха- юцца пчолы. На бярозах над стрэхамі хат ад радасці разводзяць крыламі шпакі. За ўзгоркам з ночы грукоча трактар. Араты. Іду на гэты гул. Па чыстай, маладзенькай пасля снегу сцежцы.