Вобразы белай сароки, шляхциць завальня, плачки и сын буры з творау яна баршчэускага

Griezman7 Griezman7    1   30.05.2019 21:50    14

Ответы
glebsamokrytov777 glebsamokrytov777  30.05.2019 21:50
Творчасць яна баршчэўскага. плачка.хто яна такая?   вобраз плачкі — міфалагічны. пра яе, не то заступніцу за ўсіх пакрыўджаных, не то саму нечым пакрыўджаную жанчыну, расказвае ў апавяданні шостым сляпы францішак, а ў размову ўключаюцца шляхціц завальня і яго пляменнік, ад імя якога вядзецца роспаведзь у творы.скажам адразу, што вопратка жанчыны і яе знешняе аблічча сведчаць пра трагізм і яе лёсу, і лёсу людзей, з якімі яна так часта сустракаецца: «вопратка яе белая, як снег, на галаве — чорны ўбор, і чорная хустка накінута на плечы. твар хоць і смуглы ад сонца і ветру, але гожы і паглядны, вочы жывыя, і заўсёды блішчаць на іх слёзы». белае з чорным — прыкмета жалобы. слёзы на вачах — яшчэ адна прыкмета — сведчаць пра ўспрыманне гераіняй жыцця як трагедыі, пра гора, якое яна носіць у сваёй душы. ці не так, як ісус хрыстос, які таксама нёс цяжкі крыж за ўсё людства? у сэрцы сваім плачка захоўвае нейкую таямніцу, бо часта людзі чуюць з яе вуснаў словы: «няма каму даверыць таямніцу сэрца майго! »загадкавая істота плачка часцёй з’яўляецца ў «пакінутых , у пустых касцёлах і на руінах», бывае, сядзіць пад дрэвамі, а вечарам на камені. як сонца зойдзе заліваецца слязьмі. каго яна айлаквае? чаму не хоча адкрыцца людзям? можа, таму што яны не вартыя яе слёз? такія пытанні ў мяне напрошваюцца. i адказ на іх можа быць станоўчы, таму што, як спавядаецца сляпец, маладыя людзі не лічылі, падобна старым, што кабета прадказвае нешта дрэннае, а думалі, што яна паказвае месца, дзе схаваны скарб. i шукаюць яго. а іншыя святыя ідэалы — ім не патрэбныя. у тым, што гэта так, пераконваюць нас і перададзеныя: апавядальнікам словы ўбогага чалавека, «які даўней увесь свет абышоў»: «браты! слёзы і нараканні гэтай жанчыны абяцаюць вам не золата і срэбра. кабета плача на парозе забытае вамі святыні. вы думаеце толькі пра 6агацце, а вас чакаюць беднасць і пакуты».плачка — прадвесніца суровых выпрабаванняў чалавецтва. i, з тэк-сту відаць, яна на баку сумленных, чыстых душой людзей. як вось у гэтым эпізодзе: калі маладыя людзі шукальнікі скарбу каля капліцы не знайшлі ягр і вырашылі адпомсціць чалавеку — прароку бяды закінуць яму асінае гняздо, што з’явілася на месцы, дзе стаяла плачка, дык перад старым чалавекам рассыпалася золата, палову якога плачка сказала ўзяць сабе, а палову — аддаць убогім.не ўдалося здабыць скарбу з зямлі і пану: адно толькі яго перахавалі з падземнага склепа косці нябожчыкаў, а ён прыдбаў рэліквію — кайданы, у якія тыя былі закаваныя. плачка ж малілася і плакала над магілаю за супакой чалавечых душ.не здабылі багацця з зямлі і юнакі пад полацкам, а выкапалі толькі шкілет рыцара пры поўным узбраенні — у панцыры, шаломе-шышаку, з мячом. калі ж шукальнікі скарбаў хацелі забраць зброю, зээявіўся волат і вынес хціўцам прысуд: «нікчэмныя людзі! золату і срэбру прадалі вы свае душы. думаючы адно пра багацце, вы зняважылі прах героя, які слаўна кончыў тут сваё жыццё. прыйдзе час падняцца змагіл мёртвым, і вы будзеце зганьбаваныя перад усім светам! »думаецца, што завальня правільна ацаніў дзеі плачкі, калі сказаў, што яны нібыта «папярэджанне людзям, каб выправілі свае людзі ганяюцца за багаццем не дзеля таго, каб рабіць бліжнім дабро, а каб нічога не рабіць або — што яшчэ горш — каб шкодзіць».такім чынам, плачка — гэта міфалагічная істота, якая засцерагае людзей ад злосных учынкаў, папярэджвае іх, што можа адбыцца тра-гедыя.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Литература