Сочинение про назиранне за восенню на беларусском языке

11Sone44ka11 11Sone44ka11    2   04.02.2022 09:10    3

Ответы
catarshaninp08iio catarshaninp08iio  04.02.2022 09:20

Беларусь! Радзіма! Родны край! Мая любая старонка! Для мяне Радзіма - гэта мае мамачка і татачка, школа, мая настаўніца, вёска Доцішкі, людзі, якія мяне акружаюць.

Побач з беларусамі жывуць у нашай вёсцы рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары, выхадцы з іншых краін. Усе мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Чаму ж нас называюць беларусамі? Адны кажуць, што ад белага колеру льняной вопраткі і светлых валасоў нашых жыхароў. Іншыя сцвярджаюць, што белая - значыць вольная. Сапраўды, белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоднага жыцця.

За што я люблю сваю Радзіму? За бацькоўскі дом, у якім я жыву. За маё шчаслівае дзяцінства, якое мне далі бацькі і наша дзяржава. За блакітнае і мірнае неба над галавой. За яснае і цёплае сонейка, якое сагравае сваімі промнямі наш край. Тут жывуць мае бабуля і дзядуля, якіх я вельмі люблю і дапамагаю ім. У мяне шмат сяброў, з якімі я гуляю і вучуся ў адным класе.

Цудоўная прырода роднага краю, якой немагчыма не любавацца. Духмяныя лугі, бязмежныя прасторы палёў, пакрытыя інеем дрэвы і кусты выклікаюць пачуццё задавальнення. Люблю летам купацца ў рэчцы, якая бяжыць за полем, а восенню хадзіць у лес па грыбы.

Я шчаслівы, што нарадзіўся і жыву ў Беларусі!

Объяснение:

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Литература