складiце план Якуб Колас У яго быу свет цiкавы

айз14 айз14    1   08.10.2020 07:44    46

Ответы
puhova365 puhova365  08.10.2020 08:01

Сымонку вельмі хвалююць і чаруюць розныя з'явы прыроды і навакольны свет. Усё знаходзіць водгук у душы героя:

...I ў душы яго ўсе з'явы

Сваё мелі адбіццё.

Сымонка з яго чуйным успрыняццем рэчаіснасці бачыць непаўторную прыгажосць роднай зямлі. Ён не проста «чуе шэпт каласоў», а «ловіць сэрцам спеў прыгожы».

Каб паказаць прыроду ва ўяўленні Сымонкі, аўтар карыстаецца шматлікімі вобразна-выяўленчымі сродкамі. Напрыклад:

Што гаворыць жытні колас,

I аб чым шуміць ячмень,

I чаго спявае ўголас

Мушка, конік, авадзень.

Што ўгары пад срэбрам жыта

Пяе жаваранак той

Так прыгожа — самавіта,

I зачым у высь блакіту

Ідзе ветрык пехатой...

У гэтым урыўку ўжыты ўвасабленні (колас гаворыць; мушка, конік, авадзень спявае, жаваранак пяе, ветрык ідзе пехатой).

Усё ажывае перад вачыма таленавітага хлопчыка. Таксама аўтар выкарыстоўвае эпітэты: срэбра жыта, край мілы, глухіх лядзін, вольных птушак, пташук дзянькі.

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Литература