Што гаворыць пра паводзіны генералаў Пора-Леановіч і як рэагуе на Гэта Гораў? Якія асаблівасці характараў гэтых людзей тут выявіліся?​

autistic04 autistic04    2   04.12.2020 11:02    32

Ответы
lalala89 lalala89  03.01.2021 11:03

Пора-Леановіч ставіцца да гэтага амаль абыякава, ён выканаў загад, у яго не было спачування ні да жонкі Грынкевіча, ні да самога асуджанага на смерць чалавека (незарма ён гаварыў аб тым, што не шкадуе жанчын і дзяцей, ідзе па трупах…). Аб гэтым сведчаць яго выказванні:

“— Не мне ж іх шкадаваць. Як кажуць, воўк ваўку — чалавек.”

“— Для самазаспакаення думайце, што гэты інсургент быў крыклівы кар'ерыст, а яго жонка — распусніца.”

“— Ідзіце па трупах, дарагі Гораў. Ідзіце па трупах... А пакуль што... — Ён пазяхнуў. — Пакуль што ідзіце лепей выспіцеся...”

Пора-Леановіч — абыякавы, ненавідзячы людзей чалавек, у яго няма ніякіх маральных паняццяў, ён жорсткі, непрыемны, люты, злы чалавек, але і чалавечага ў ім засталося вельмі мала.

Зусім іншы Гораў, ён усёй душой спачувае жанчыне і прама дае сваю ацэнку паводзінаў царскіх сатрапаў:

“— Тут не прысяга. Вайсковы загад не можа датычыцца жанчыны, якая вязе літасць свайму мужу. I той не афіцэр, хто не паможа жанчыне ў такіх абставінах.”

“— Калі гэта праўда, то ён падлюга.”

“— Гэта ганебна, тое, што вы кажаце.”

Гораў — сапраўдны афіцэр і мужчына, міласэрдны, мужны, адкрыты, здольны на суперажыванне і ўзаемадапамогу, глыбока паважае жанчын, паводзіць сябе высокародна.

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Литература