Сачинение .раскиданое гняздо янка купала .вобраз сымона зяблика !

suleymanovrusl suleymanovrusl    2   21.09.2019 20:01    1

Ответы
vladgodd vladgodd  08.10.2020 07:56
У драме «Раскіданае гняздо» Янка Купала знаёміць нас з жыццём беларускай вёскі напярэдадні першай рускай рэвалюцыі 1905 года. Жыццё было цяжкім і гаротным, бо капіталістычныя адносіны, якія нараджаліся ў краіне ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя і на пачатку дваццатага, прыводзілі да паўсюднага абеззямельвання сялянства. Разам з тым Я. Купала ў сваім творы адлюстраваў рэвалюцыйны настрой перадавой часткі сялянства, якая не хацела сядзець склаўшы рукі і чакаць лепшага жыцця, а імкнулася дабіцца гэтага жыцця са зброяй у руках. 
     Сям'я Лявона Зябліка — тыповая вясковая сям'я таго часу. Зяблікі маюць сваю хату і невялікі надзел зямлі, які Лявон атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі. Ды вось бяда — малады паніч захацеў адабраць гэтую зямлю. Упэўнены ў тым, што праўда на яго баку, Лявон пачынае судзіцца з панічом. На словы жонкі: «Ці з багатым беднаму судзіцца? Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. Цэлыя вёскі такіх, як мы, з хат у поле вывозілі ад пасеваў, ад усяго дабра» — Лявон не звяртае ўвагі. Аднак, як і трэба было чакаць, суд заступіўся за паменічыка, а Лявону з сям'ёй было загадана ў кароткі тэрмін выселіцца з хаты. Для Лявона гэта было сапраўднай трагедыяй. «Сумленны жыхар, шчыры сявец», чалавек, які ўсё жыццё прарабіў на гэтай зямлі, з году ў год паліваў яе сваім потам, перацерусіў на ей кожную грудачку, ён не мог уявіць свайго жыцця без гэтай зямлі. Даведаўшыся, што справа прайграна і зямлі яму ўжо не вярнуць, Лявон вырашае скончыць жыццё самагубствам. Зразумела, ён мог бы пайсці да паніча, пакланіцца яму, але быць парабкам Лявон не хацеў ды і занадта стаміўся ўжо абіваць парогі судовых устаноў. 
     Разам з Лявонам за зямлю змагаецца і яго старэйшы сын Сымон. У Сымона гэтакая ж самая прага да зямлі. Ён — моцны і адважны чалавек, натура гордая і свабодалюбівая. Зоська так гаворыць пра свайго брата: «Птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэуы вольны! Толькі ж бяда — крылле не дадзена табе, саколе ты мой зоркавокі». 
     Усёй душой Сымон ненавідзіць прыгнятальнікаў, тых, хто не дае не толькі яго сям'і, а і ўсім сялянам вольна жыць. У адрозненне ад бацькі, які не бачыў выйсця са становішча, у якім апынуўся, Лявон добра ўсвядоміў — выйсце ў барацьбе. I ён гатовы да гэтай барацьбы. Памірыцца з панічом — такой думкі няма у галаве Сымона. Для яго гэта прыніжэнне чалавечай годнасці. На прапанову маці пайсці да паніча на службу хлопец гнеўна і рашуча адказвае: «...Не пайду туды, і вы ўсе не пойдзеце. Ад наго кроку ў той бок не дам і адгэтуль не саступлю. Магіла татава стала векавечнай перагародкай паміж імі і намі, і не зніпітожыць яе сілай чалавечай! Гора таму, хто першы пераступіць гэты насып магільны над сваім родным, працягне рукі к ім і пойдзе з імі!..» 
     Калі ў вобразе Лявона Зябліка Я. Купала хацеў паказаць даведзеную да адчаю беззямеллем частку сялянства, якая не бачыла выйсця са свайго гаротнага становішча і ўсё яшчэ спадзявалася знайсці праўду ў існуючым ладзе, то ў вобразе Сымона — перадавую, актыўную частку сялянства, гатовую выйсці на ўзброеную барацьбу з несправядлівым сацыяльным ладам.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Литература