решить тест по бел литу 5 класс Добры хлопец дзик очень нужно
1. Максім Лужанін – гэта літаратурны псеўданім. Сапраўднае імя і прозвішча пісьменніка:
1) Міхась Лынькоў; 2) Яўген Скурко; 3) Канстанцін Міцкевіч; 4) Іван Луцэвіч; 5) Аляксандр Каратай.
2. Аповед у творы вядзецца ад імя:
1) Марата, сына шаўца Міколы; 2) першай асобы (аўтара); 3) Дзіка; 4) хлопчыка Лявона; 5) Гаспадыні.
3. Шэрага пушыстага камячка ў дом Гаспадара прынёс:
1) Пятро, падлетак, даўні знаёмы аўтара; 2) Саша, аднакласнік старэйшага сына; 3) Мікола, сын брыгадзіра Васіля; 4) Віця, суседскі хлопец; 5) Марат, сын шаўца Міколы.
4. Узамен шчанюка хлопчык ад Гаспадара атрымаў:
1) кніжку пра Шэрлака Холмса; 2) компас; 3) бінокль; 4) школьны глобус невялікага памеру; 5) энцыклапедыю пра сабак.
5. Мянушку Дзік для сабакі прапанаваў (прапанавала):
1) Марат, сын шаўца Міколы; 2) жончына сястра Наташа; 3) Іна, дачка Наташы; 4) паляўнічы Валянцін; 5) пяцікласнік Лявон.
6. Ранейшая мянушка Дзіка:
1) Шарык; 2) Брэх; 3) Барон; 4) Тузік; 5) Гаў.
7. Парода Дзіка:
1) аўчарка альпійская; 2) звычайны дваровы сабака; 3) бульдог амерыканскі; 4) далмацінец; 5) доберман.
8. Як госці называлі гаспадара Алеся?
1) Міканор; 2) Міхаіл; 3) Максім; 4) Мікалай; 5) Мікіта.
9. “Дома мы яго лічылі за сямейніка, сціплага сваяка, што ўсё чыста разумее, усім спагадае, толькі параіць не можа, не ўмее загаварыць”. А хто з пералічаных асоб не быў хатнім, сямейнікам?
1) Гаспадар; 2) Гаспадыня; 3) Наташа, жончына сястра; 4) Іна, дачка Наташы; 5) Марат, сын Міколы.
10. Дзік страшэнна не любіў:
1) заставацца адзін дома; 2) калі на яго цэлы дзень сям’я Гаспадара не звяртала ўвагі; 3) іншых сабак, якія бегалі па вуліцы; 4) суседскіх катоў; 5) калі Гаспадар выязджаў з дому.
11. Праз колькі часу “з шаравата-рудога камячка поўсці на таўсматых лапах” вырас “дужы, ростам з дога, пёс са звычайнай для гэтай пароды моцнай і шырокай грудзінай”?
1) праз 4 месяцы; 2) 8 месяцаў; 3) адзін год; 4) адзін год і 6 месяцаў; 5) два гады.
12. Закляты вораг Дзіка:
1) руды сабачка; 2) кот Хама; 3) суседскі певень; 4) Іна, дачка Наташы; 5) паляўнічы Валянцін.
13. Пра здарэнне з рудым сабачкам у парку было расказана:
1) Рыгору Барадуліну; 2) Уладзіміру Караткевічу; 3) Міхасю Лынькову; 4) Янку Купалу; 5) Якубу Коласу.
14. Кату, які жыў у Гаспадара, далі мянушку Хам, а пазней – Хама:
1) пасля сваркі з рудым сабачкам; 2) з’яўлення Дзіка ў сям’і Гаспадара; 3) выпадку са шчупаком; 4) таго, як Дзік адабраў аладку ў Іны; 5) здарэння ў завулку.
15. Дзіку самастойна ўзяць аладкі са стала прапанаваў (прапанавала):
1) Іна, пляменніца Гаспадара; 2) Гаспадар Алесь; 3) Гаспадыня; 4) Наташа, жончына сястра; 5) браты Алік і Лявон.
16. Марату, сыну шаўца Міколы, было:
1) 11 гадоў; 2) 9 гадоў; 3) 10 гадоў; 4) 12 гадоў; 5) 13 гадоў.
17. Частка маленства Марата прайшла:
1) у стрыечнага брата ў г. Салігорску; 2) дзядзькі і цёткі, якія жылі ў горадзе; 3) вёсцы ў бабулі і дзядулі за 70 кіламетраў ад горада; 4) горадзе, акупаваным фашыстамі; 5) інтэрнаце для дзяцей, чые бацькі загінулі ў час вайны.
18. Для Дзіка не характэрны:
1) высакароднасць, разважлівасць, манера заўсёды трымацца ўпэўнена; 2) далікатнасць, выхаванасць, адданасць; 3) незласлівасць, стараннасць, самаадданасць; 4) помслівасць, нахабнасць; 5) дабрыня, розум, смеласць.
19. Колькі гадоў мінула, як дом Гаспадара збяднеў на аднаго сямейніка?
1) 5 гадоў; 2) 10 гадоў; 3) 15 гадоў; 4) 20 гадоў; 5) 25 гадоў.
20. Якую памяць пакінуў пасля сябе Дзік?
1) у яго гонар зацвердзілі медаль “За вернасць і адданасць”; 2) над ім насыпаны пачэсны курганок са стэлаю; 3) засталася памяць пра “позірк разумных карых вачэй, зайздросную пільнасць, тонкую чуласць, ахвярную адданасць”, пра вялікае сабачае сэрца; 4) Гаспадар малога шчанюка, якога ўзяў, назваў таксама Дзікам, гэта як знак падзякі, памяці; 5) вуліцу, на якой жыла сям’я Гаспадара, перайменавалі ў гонар Дзіка.