Пытанні і заданні для паўтарэння і парагульнення 1. У якіх сацыяльна-палітычных і эканамічных умовах развівалася бе-
ларуская культура ў XIX стагоддзі?
2. Раскажыце пра ўплыў рамантызму на беларускую літаратуру ХІХ ста-
годдзя.
3. Якія парадыйна-сатырычныя творы з'явіліся два стагоддзі таму назад?
Чым яны адметныя?
4. Дзякуючы якім дасягненням філаматы і філарэты ўвайшлі ў гісторыю
Беларусі?
5. Хто з дзеячаў ХІХ стагоддзя атрымліваў вышэйшую адукацыю на
фізіка-матэматычным факультэце? Ці меў гэты факт уплыў на іх да-
лейшы лёс?
6. Назавіце беларускія ананімныя творы ХІХ стагоддзя. На якія змены
ў грамадскай свядомасці ўказвае іх існаванне?
7. Ян Чачот збіраў і апрацоўваў фальклорныя матэрыялы. Паспрабуйце
гэтаксама літаратурна апрацаваць легенду або паданне пра вашу
малую радзіму.
8. Як распаўсюджванне перыядычных выданняў у другой палове ХІХ ста-
годдзя адбілася на развіцці беларускай літаратуры?
9. Дакажыце, што паэма «Кепска будзе!» з'яўляецца прыкладам рэалізму
ў літаратуры.
10. Чаму Алiндарку нельга назваць рамантычным героем?
11. Складзіце хранограф самых яркіх, на вашу думку, падзей у беларускай
літаратуры XIX стагоддзя.
Якая падзея
адбылася?
Калі?
Чаму?
Альтэрнатыўная версія
гісторыі літаратуры
12. Карыстаючыся схемай, падрыхтуйце разгорнутае паведамленне пра
асаблівасці новай беларускай літаратуры.
13. Разгледзьце стужку часу (XI—XIX стагоддзі) на форзацы. Якімі пер-
саналiямі вы яе дапоўнілі б? Чаму?