Пытанні да тэксту: "Каласы пал сярпом тваiм".

1. Назавіце імя галоўнага героя рамана У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".

2. Адзначце, якія гістарычныя падзеі пакладзены ў аснову рамана У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".

3. Чаму У. Караткевіч не абраў галоўным героем рамана "Каласы пад сярпом тваім" канкрэтную гістарычную асобу?

4. Згадайце дзейных асоб рамана, якія паўплывалі на духоўны свет Алеся Загорскага.

5. На аснове тэксту твора сфармулюйце назвы эпізодаў, якія даюць уяўленне пра станаўленне асобы Алеся Загорскага і тэзісна запішыце іх у адпаведныя рамкі табліцы 1-4.

3 якой мэтай раней аддавалі маладога князя ў сялянскую сям'ю?

Што звязвае чалавека са сваімі продкамі? Для чаго неабходна ведаць гісторыю свайго роду?

Як адчувае сябе Алесь, калі з яго, амужычанага пана, пачынаюць рабіць князя? Што ўразіла Алеся ў карцінным павільёне дзеда?

Як уплывала на Алеся знаёмства з Кастусём Каліноўскім? Як паводзіць сябе Алесь у час вучобы ў Пецярбугскім універсітэце?

Што або хто яшчэ, акрамя пералічаных фактараў, уплывае на станаўленне асобы?

6. Назавіце словы, якія характарызуюць галоўнага героя рамана.

7. Чым актуальны для сучаснага чалавека думкі, перажыванні героя твора?

8. Якія жыццёвыя ўрокі можа ўзяць сённяшняя моладзь?

9. Прачытайце словы Сэнт-Экзюперы: "Толькі калі мы асэнсуем сваю ролю на зямлі, хай нават самую сціплую і непрыкметную, толькі тады мы будзем шчаслівыя. Толькі тады мы зможам жыць і паміраць спакойна, бо тое, што надае сэнс жыццю, надае сэнс смерці". Запішыце, як гэтыя словы адносяцца да Алеся Загорскага.

10. Якія фактары фарміравання асобы ўплываюць на ваша духоўнае станаўленне? Што і хто спрыяе гэтаму?

AnastasiyaEstDetey AnastasiyaEstDetey    1   14.04.2020 14:14    11

Другие вопросы по теме Литература