Вуліца сучаснай неперспектыўнай вёскі. Хата. Пад вокнамі лавачка. Злева, каля плота, стары рыпучы журавель. Толькі-толькі пачынаецца дзень. Павольна выходзіць Мульцік з вядром. Размаўляе з сонцам, запрашаючы яго зірнуць на зямлю. Потым вядро за вядром чэрпае з калодзежа ваду, гаворыць, звяртаючыся то да былых аднавяскоўцаў, то да сонца: «Думаеш, глупствам займаюся? Няма каму ваду з калодзежа браць... Раз'ехаліся ўсе... А калодзеж жывы павінен быць... 3 яго чэрпаць трэба, каб вада ў зямлю не пайшла, каб не застаялася... Во я і выбіраю штодня... За былых сваіх суседзяў, за дзяцей іх і за свайго сына...» Успамінае ўласнае жыццё: «...Тры вайны адпляскаў, шабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі на кладзішчы да крыжа прымацавалі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла... Двух дзетак за вайну пахаваў... і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша...»
Падыходзіць Ганна. Расказвае, што ў сне бачыла свайго старэйшага, Іваньку, які на вайне прапаў без весткі. Мульцік супакойвае суседку, што гэта добры сон. Старыя панеслі ваду кожны ў свой двор.
Да калодзежа з чайнікам ідзе Гастрыт. Кліча Васіля і пытаецца ў яго, калі той памрэ. Не верыць, што Мульцік не баіцца смерці. Як звычайна пры сустрэчах старыя пачынаюць спрачацца. Раптам Мульцік заўважае на дарозе ў вёску чалавека. Удваіх напружана ўглядаюцца, але чалавек паварочвае ў іншы бок. паведамляе, што Піліп дазволіў і яна пойдзе да Васіля.
Падыходзіць Ганна. Расказвае, што ў сне бачыла свайго старэйшага, Іваньку, які на вайне прапаў без весткі. Мульцік супакойвае суседку, што гэта добры сон. Старыя панеслі ваду кожны ў свой двор.
Да калодзежа з чайнікам ідзе Гастрыт. Кліча Васіля і пытаецца ў яго, калі той памрэ. Не верыць, што Мульцік не баіцца смерці. Як звычайна пры сустрэчах старыя пачынаюць спрачацца. Раптам Мульцік заўважае на дарозе ў вёску чалавека. Удваіх напружана ўглядаюцца, але чалавек паварочвае ў іншы бок.
паведамляе, што Піліп дазволіў і яна пойдзе да Васіля.