Іншы бохан ляжыць пад абрусам, на сьцяне цікавейшы абраз,
толькі роднае мовы на вуснах
не крануў ўсё мяняючы час.
Час усё непатрэбнае крышыць,
дарагога ж нішто не кране.
Сьвеціць золата на папялішчах,
бо яно не згарае ў агне.
Яна сьвеціцца мудрасьцю, ласкаю,
партызанскай адвагай пяе
і з крыніцы свае праславянскае
непадробным променем б’е.
Мова з крыўдай, са скарбамі ўласнымі,
што пранесла праз жудасны век,
і сівая, і разам сучасная,
як харошы, жывы чалавек.
Новы час непатрэбнае крышыць.
Наша ж мова, як вечнасьці ніць,
з праславянскіх крыніц і узвышшаў
красаваць будзе з намі і жыць.
Трэба вызначыць мастацкія сродкі