Назавіце прадметы хатняга побыту і рэчы, якімі карысталіся пры вядзенні гаспадаркі, патлумачце іх прызначэнне.
Пералічыце самаробныя прылады працы, якія адышлі ў нябыт,
саступіўшы месца прамысловым вырабам.
Патлумачце выраз «Праз куфар відаць жыццё чалавечае».
Раскажыце пра ролю ручнікоў у побыце беларусаў.
Уявіце сябе гаспадаром новай хаты. Раскажыце пра тое, як вы
расставіце традыцыйныя рэчы (стол, куфры, нары або ложкі, ла ы,
кросны), каб атрымаўся яе тыповы выгляд. Не забудзьце знайсці
месца для печы і мыцця посуду.
i
Назавіце прадметы ў інтэр'еры беларускай хаты, якія маюць прак-
тычнае прызначэнне і разам з тым прыносяць эстэтычную асалоду.
Складзіце этнаграфічны слоўнік прылад працы і прадметаў хатняга
ўжытку. Выкарыстайце таксама веды, якія вы набылі падчас навед-
вання музеяў народнай архітэктуры і побыту.
Што новае вы адкрылі для сябе, пазнаёміўшыся з нарысам «Просім
у хату, госцейкі нашы!»?