Найдите здесь мастацкія сродкі
як сама царыца
у залатой кароне,
йдзе яна ў вяночку
паміж спелых гоняў.
з каласкоў вяночак –
моладасці сведка –
на ёй зіхаціцца,
як у садзе кветка.
на грудзях шчаслівых
каптанок ружовы,
у руцэ сярпочак
зублены, сталёвы.
вецер абнімае
стан яе дзявочы,
сонца ёй цалуе
шыю, твар і вочы.
каласкі хінуцца
перад ёй паклонна,
дзівіцца ігруша
на мяжы зялёнай.
а яна – царыца –
весела, шчасліва
карануе песняй
залатое жніва.
смела йдзе у сонцы
ўся сама – як сонца,
гэта жнейка наша
ў нашаей старонцы.