Максім танк - завушнiцы
о, колькі раз прасіў я
назначыць мне спатканьне;
о, колькі раз хацеў я
прызнацца ёй у каханьні!
ды ўсё перашкаджалі,
калі дзяўчыне верыць,
то павадак вясновы,
то прымаразак-шэрань.
але і я – упарты.
i каб свайго дабіцца,
прасіў я шчыра майстра
зрабіць ёй завушніцы.
на гэтых завушніцах
я напісаў закляцьце –
усё, што не сказаў ёй,
а ў чым хацеў прызнацца.
сягоньня не ўцячэ ўжо
ад слоў маіх гарачых
ні ў час, калі сьмяецца,
сьпявае або плача.
ні ў час, калі прыляжа,
змарыўшыся, зьмярканьнем, –
зьвіняць ёй завушніцы
ўсё пра маё каханьне.
какой смысл стиха? что автор хотел нам донести?