Кузьма Чорны Настечка краткий пересказ

ник5041 ник5041    2   24.01.2021 16:11    47

Ответы
Miya5koka Miya5koka  24.01.2021 16:20

Насцечка — галоўная гераіня аповесці К. Чорнага «Насцечка». Яна вельмі акуратная, сціплая.

Па характары — рашучая, аптымістычная, смелая. Вось як апісвае сваю гераіню К. Чорны: «...бойкая і рухавая дзяўчынка, белатварая, з густымі валасамі, якія роўна ляжалі на яе галаве пад грабянцом. Да самых халадоў яна прыходзіла ў школу ў шарсцяной кофтачцы, інэрай, у карычневыя палоскі, а калі стала халадней, — пачала надзяваць на кофтачку чорнае ватовае паліто з простым бобрыкавым каўняром і вузенькім суконным паяском».

Дзяўчынку адразу палюбілі ў класе. Пачалі называць яе ласкава Насцечка. Яна добра вучылася, паважала сваіх аднакласнікаў, была простая, ніколі не выстаўляла сябе. Насцечка вельмі любіла свайго дзеда. Калі дзед захварэў, дзяўчынка ўзваліла на свае плечы ўсе гаспадарчыя клопаты: бегала ў магазін, паліла ў печы, варыла есці. Яна паводзіла сябе як дарослая гаспадыня, нікому не скардзілася і не прасіла дапамогі.

Насцечка любіла прыроду, захаплялася яе прыгажосцю, адчувала, «як шум ветру за акном пераходзіць у ціхую музыку, расплываецца ў штосьці невыразнае».

Насцечка адчувала сваю годнасць, магла пастаяць за сябе. За гэта яе ненавідзеў Серж — адзіны Насцечкін вораг.

Мне спадабалася гэта гераіня аповесці К. Чорнага. Яе можна было б узяць у сяброўкі. Такія людзі, як Насцечка, могуць быць сапраўднымі сябрамі, ніколі не падвядуць. Слушна заўважыла Насцечкава маці: «Дружба робіць вялікія справы. I ў няшчасці, і ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць...»

Объяснение:

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Литература