IV варыянт 1. Пазнайце героя па апісанні.
Чацвёрты быў зусім не падобны на іх. Больш тонкі. Цёмны скурай. З простым носам, як астатнія тры,
але з крутымі ноздрамі. Са спакойным, не па-дзіцячаму цвёрдым ротам. Ён і сядзеў неяк больш вольна і
лёгка. Каштанавыя, вельмі іскрыстыя пад сонцам валасы гэтага хлопца ляжалі буйнымі хвалямі. Цёмна-
шэрыя шырокія вочы спакойна глядзелі на імклівую плынь Дняпра.
2. Чаму Даніла Загорскі адмовіўся ўзначаліць дваранскае рушэнне на баку Напалеона,
які абяцаў аднавіць Вялікае княства Літоўскае?
3. У чым заключаецца жыццёвая трагедыя Чорнага Войны?
4. Што дало дзядзькаванне Алесю Загорскаму?
5. Каму належаць наступныя словы?
Вось, скажам, славутыя цар-гармата і цар-звон... Гэта — пагарда да законаў прыроды і механікі, пагар-
да свядомая, пагарда ў імя царскага дурнога гонару, у імя варварскага імкнення здзіўляць усіх памерамі,
велічынёй, вагаю... Сотні людзей пакутуюць, здабываючы жалеза і медзь, задыхаючыся дымам ля формаў...
І ўсё дзеля таго, каб гармата не страляла, а звон ляжаў на зямлі, не вытрымліваючы сваёй вагі, і не званіў.