Дать характеристику главным героям повести василя владимировича быкова "знак беды"

Aizere20060304 Aizere20060304    1   17.09.2019 06:30    4

Ответы
aprishkom aprishkom  07.10.2020 21:14
 Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў ў літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў вайны. Галоўнай тэмай твораў В. Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Крыху ў іншым ракурсе раскрываецца тэма вайны ў аповесці "Знак бяды", за якую аўтару ў 1986 г. была прысуджана Ленінская прэмія. Вайна ў аповесці паказана праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі. Героямі твора з'яўляюцца не партызаны і падпольшчыкі, а звычайныя мірныя жыхары, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і катаванняў, Галгофай. Пачынаецца аповесць апісаннем спаленага хутара. І гэта не проста надуманае жаданне аўтара: лёс жыхароў хутара служыць своеасаблівым папярэджаннем для людзей, што бяда побач, што яна толькі прыхавалася, чакаючы свайго часу. Дзеянне адбываецца ў першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак аповесці прысвечана перадваеннаму жыццю. Праз успаміны галоўных герояў — Сцепаніды і Петрака Багацькаў — В. Быкаў паказвае перыяд масавай калектывізацыі на Лепельшчыне, складаны 1937 год. Сцепаніда (былая парабчанка ў пана Адольфа Яхімоўскага) заўсёды верыла ў справядлівасць і перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасці сваё шчасце не пабудуеш. Уражвае, напрыклад, той момант, калі Сцепаніда і Пятрок, атрымаўшы дзве дзесяціны зямлі з надзелаў пана Адольфа, правялі бяссонную ноч у трывогах, роздумах і сумненнях, Можа, лепш адмовіцца ад зямлі? А як жыць без яе? Калі ж браць, то як глядзець у вочы свайму былому гаспадару?! У гэтых разважаннях мы бачым высакароднасць, прыгажосць, багацце душы герояў твора. Чуйная да чужога тора, Сцепаніда сэрцам успрымала тую несправядлівасць, якая спадарожнічала калектывізацыі, не прымала гвалтоўнасці, здзеку і абразаў, якія чыніліся ў вёсцы. Таму рашуча выступіла яна супраць раскулачвання сваіх аднавяскоўцаў, якіх і кулакамі назваць было цяжка. Бо ці ж кулак той, хто ўсё стварае сваім мазалём? Таму збірала яна подпісы ў абарону старшыні Лявона. Каб дапамагчы яго вызваленню з турмы, адправіла нават Петрака ў Мінск да Чарвякова. Аднак супрацьстаяць рэпрэсіўнай машыне было немагчыма: нават той жа Чарвякоў, як відаць з падзеяў твора, быў толькі паслухмяным вінцікам гэтага бесчалавечнага механізма і сам стаў яго ахвярай. Сцепаніда, якая і да вайны ўмела пастаяць за справядлівасць, не змагла змірыцца з новымі парадкамі, прынесенымі на нашу зямлю гітлераўцамі. Свядома канфліктуючы з ня гасцямі, яна змагалася з імі магчымымі для старой жанчыны сродкамі: схавала газу, пазбавіўшы гэтым немцаў святла; прыхавала ў лесе парсючка, каб той не дастаўся ворагам; укінула ў глыбокі калодзеж вінтоўку... Пасля арышту Петрака Сцепаніда, застаўшыся на хутары адна, вырашае змагацца з ворагам больш дзейсна: купіць у Карнілы за
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Литература