Чорны замак Альшанскі”
1. Што аб’ядноўвае персанажаў – “герояў” і “злачынцаў” у рамане? Абгрунтуйце адказ.
2. Чаму Антону Космічу ўдалося расчытаць спачатку шыфр, а затым выкрыць і само злачынства - смерць М.Пташынскага?
3. Пра якія яшчэ злачынствы ідзе гаворка ў творы? Як да іх ставяцца персанажы – прадстаўнікі міліцыі, Косміч, Стася і інш.? чаму ў сюжэце ў ролі “следчага” па волі аўтара на першым плане – Косміч, а паралельна, але на другім плане – прафесійныя следчыя?
4. Выпішыце цытаты з тэксту, у якіх аўтар выказвае свае адносіны да гісторыі, мінулага і сучаснага Беларусі. Ці згодны вы з разважаннымі аўтара?
5. Якімі сакрэтамі стварэння дэтэктыва падзяліўся пісьменнік з чытачом? Чаму ён зрабіў гэта адкрыта?
6. Што У.Караткевіч сказаў у рамане пра веды, адукацыю, культуру? Што, на думку пісьменніка і некаторых яго герояў, ёсць паказчыкам цывілізацыі і цывілізаванасці народа