Бабіна лета прыдумаць лепшае прыродзе ці магчыма? увосень лета? здорава! удала! i неба яснымі, блакітнымі вачыма на лета бабіна ўлюбёна паглядала. i мроіў лес - не зносіць ён, не скіне ніколі залаты убор дзівосны. кружылася ў паветры павуцінне, імкнулася ў сонечныя кросны. кароткі дзень ласкава дыхаў, поўніў надзеяй далягляды, паднябессе. і толькі жураўліны плач напомніў, іііто гэта восень - халадоў прадвесце. сяргей давідовіч