40 ! анализ стихотворения "хмарки" францiшка багушэвiча

TanNam123 TanNam123    2   07.10.2019 07:50    270

Ответы
nanakochieva72 nanakochieva72  07.10.2019 07:50

францішак багушэвіч увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры, усёй мастацкай культуры народа як першы нацыянальны паэт, які сярод пісьменнікаў 19 стагоддзя вызначыўся тым, што ўпершыню загаварыў пра існаванне беларускай нацыі, адзначаючы агульнасць мовы і псіхалагічнага складу народа. яго прадмова да выдадзенага за мяжой, у кракаве, паэтычнага зборніка «дудка беларуская» (1891) стала сваеасаблівым маніфестам нацыянальнага адраджэння.

цэнтральнымі тэмамі ў творчасці ф. багушэвіча з'яўляюцца тэмы народнай нядолі, радзімы, роднай мовы, паэта і паэзіі, крытыкі самадзяржаўя. аўтар вызначае ідэал чалавека («ахвяра»), да якога неабходна імкнуцца кожнаму сумленнаму чалавеку.

у сваіх творах паэт глядзіць на свет вачыма селяніна, выяўляе яго настроі і філасофію жыцця. да чытача аўтар звяртаўся ад імя селяніна мацея~бурачка або сымона рэўкі з-пад барысава.

тэма народнай нядолі, бяспраўя селяніна — асноўная ў творчасці пісьменніка.

ф. багушэвіч свядома гіізуе карціну бяспраўя і галечы, сацыяльнай няроўнасці, у якой жыве народ. гэтай мэце служыць прыём кантрасту, дзе ўлены малюнкі беднасці і галечы адных малюнкам багацця і раскошы іншых. у вершы «бог не роўна дзеле» паэт піша:

чым-то дзеіцца на свеце,

што не роўна дзеле бог?

адзін ходзе у саеце,

у золаце з плеч да ног,

а другому, каб прыкрыцца

хоць анучай — велькі труд;

весь, як рэшата, свіціцца,

адны латы, адзін бруд!

у творах ф. багушэвіча мы бачым глыбокі аналіз тых працэсаў, што адбываліся ў беларусі пры канцы xix ст.: узмацненне палітычнага і нацыянальнага ўціску з боку самадзяржаўя, паглыбленне сацыяльных канфліктаў і, з другога боку, абуджэнне народнай думкі, унутраная патрэба селяніна вырвацца са спрадвечнага кола прыніжанасці, сцвердзіць сябе як асобу.

герой верша «дурны мужык, як варона» ў, што ўсё ў свеце зроблена яго рукамі, але карыстацца вынікамі сваёй працы ён не мае магчымасці:

ці ж не дурань мужык гэта:

гарэ, сее усё лета,

а як прыйдуцца дажынкі,

няма збожжа ні асьмінкі

адсюль і рэфрэн верша, напоўнены горыччу і іроніяй:

дык крычыце ж, біце ў звона:

дурны мужык, як варона!

некаторыя паэтычныя творы ф. багушэвіча нагадваюць маналогі, як, напрыклад, «ахвяра», «не цурайся», «думка» і інш. у вершы «не цурайся» селянін звяртаецца да інтэлігента з просьбай не цурацца яго:

не цурайся мяне, панічок,

што далонь пакрываюць мазолі;

мазоль — працавітых значок,

не заразе цябе ён ніколі.

герой верша разумев, што яму не хапае ведаў, таму і просіць адукаванага чалавека падаць руку яму, «сляпому», і давесці да дарогі:

не блудзіў бы і я серад лому

i калючак, што раняць мне ногі!

як бачым, аўтар верша, падобна дэмакратам друй паловы xix ст., упэўнены ў тым, што праз асвеу можна змяніць становішча сялянства. адсюль і радкі ў творы аб тым, што непісьменнасць, неадукаванасць вядуць «да ад праўды адводзяць! »

героі вершаў ф. багушэвіча спрабуюць акрэсліць сваю нацыянальную сутнасць блізкімі па жыццёвым вопыце паняццямі: хата, зямля, родныя людзі. нацыянальнае ў свядомасці селяніна цесна звязана з рэлігійным, таму і пакутуе герой верша «хрэсьбіны мацюка», калі «хрысцілі» яго казакі. сябе мацей успрымае «тутэйшым», г. зн. уніятам, а гвалтоўнае перахрышчванне ў праваслаўе для яго — асабістая трагедыя.

такім чынам, героі вершаў ф. багушэвіча паступова пачынаюць сябе асобамі, імкнуцца «людзьмі звацца». асабліва ярка рост самасвядомасці народа мы бачым у паэме «кепска будзе! », дзе безыменны аліндарка набывае свае імя, вяртаецца ў свой родны свет.

гісторыя жыцця аліндаркі мае сімвалічны сэнс, таму што герой паэмы — тыповы прадстаўнік беларускага сялянства, прыніжанага і прыгнечанага. у творы аўтар свядома гіізуе нядолю народа, кіруючыся мастацкім , выказаным у вершы «мая дудка»:

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Литература