1. З галоўным героем паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка» вы знаё- міліся ў VII класе. Падумайце, ці адпавядае ўрывак «О, край род-
ны, край прыгожы...» характару Сымонкі, яго ўспрыманню прыроды.
Ці блізкае яно вам?
2. Пакажыце, як праз пахі, зрокавыя і гукавыя вобразы Якуб Колас ства-
рае адчуванне паўнаты і радасці жыцця.
3. Якія радкі сведчаць пра духоўную сувязь лірычнага героя твора з
продкамі, яго любоў да роднай зямлі, замілаванне ёю?
4. Якое значэнне мае эпітэт у выразе «светлыя берагі»? Якія яшчэ
эпітэты ўжыты ў творы із якой мэтай?
5. Гэты твор, па сутнасці, з'яўляецца адным разгорнутым пытаннем, звер-
нутым да чытача. Які адказ вы можаце даць на яго?
6. Зрабіце ілюстрацыі (ці вусны слоўны малюнак) да ўрыўка з паэмы
Якуба Коласа «Сымон-музыка». Абгрунтуйце ваш выбар вобразаў,
колераў, мастацкіх дэталей.