Вызначце верны варыянт адказу: 1. Планы М. Агінскага і А. Чартарыйскага з'яўляюцца сведчаннем: 1) падрыхтоўкі вызваленчага паўстання ў Польшчы і Літве; 2) распаўсюджання ідэй французскай буржуазнай рэвалюцыі; 3) імкнення палітычнай эліты да аднаўлення дзяржаўнасці ВКЛ; 4) існавання ідэй вызвалення сялянства ад прыгону. 2. Асноўная тактычная мэта Напалеона ў пачатковы перыяд вайны 1812 г.: 1) аднаўленне дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай; 2) захоп Пецярбурга і Масквы: 3) недапушчэнне злучэння рускіх армій і іх разгром; 4) уздым антырасійскага паўстання ў заходніх губернях Расіі. 3. збядненне сялянства і рэзкае зніжэнне прыбытковасці памешчыц- кай і дзяржаўнай вёскі ў першай палове ХІХ ст. з'яўляюцца сведчаннем: 1) крызіснасці феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання; 2) нізкай эканамічнай эфектыўнасці ваенных пасяленняў;