Вітаўт–Аляксандр Кейстутавіч (~1350 — 27 кастрычніка 1430), князь гарадзенскі, князь троцкі, вялікі князь літоўскі (1392—1430). Сын Кейстута.Пасля Крэўскай уніі (1387) Вітаўт узначаліў групоўку феадалаў ВКЛ, якія былі супраць уніі з Польшчай. З дапамогай Ордэна ён спрабаваў скінуць намесніка Ягайлы ў ВКЛ — свайго стрыечнага брата Скіргайлу, і заняць вялікакняжацкі сталец. Для дасягнення сваіх мэтаў двойчы (1384, 1389) перадаваў Тэўтонскаму ордэну Жамойць. У выніку гэтай барацьбы паміж ім і Ягайлам было заключана кампраміснае Востраўскае пагадненне (1392), паводле якога была прызнана фактыная вярхоўная ўлада Вітаўта ў ВКЛ, але Ягайла дэ-юрэ захоўваў тытул вялікага князя літоўскага.Вітаўт праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання велікакняжацкай улады. Вёў актыўную знешнюю палітыку. Падчас Вітаўта ВКЛ працягвала падтрымліваць Цвярское і Разанскае вялікія княствы супраць Масквы. У 1395 уключыў у склад ВКЛ Смаленскае княства. Вёў пастаянную барацьбу супраць татар, ачысціў ад іх усю тэрыторыю паміжДняпром і Азоўскім морам, але ў 1399 пацярпеў паразу ад тамерланаўскага палкаводца Эдыгея ў бітве на Ворскле, у выніку сарваліся яго планы панавання над усімі землямі колішняй Русі. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль ВКЛ над Паўночным Прычарнамор’ем.У 1401 падпісаў Віленска-Радамскую унію, паводле якой дэ-юрэ атрымліваў вялікакняжацкі тытул, а ВКЛ прызнавался роўным з Польшчай суб'ектам міжнароднага права. У выніку стаяння на Угры (1408) вызначыў усходнюю мяжу ВКЛ па рэках Угра і Ака. У бітве пры Грунвальдзе (1410)узначальваў войскі ВКЛ. У 1413 падпісаў Гарадзельскую унію, якая дэ-юрэ давала каталікам перавагі ў заняцці дзяржаўных пасад, але дэ-факта Вітаўт прызначаў на пасады гледзячы толькі на сваё ўласнае меркаванне. Заснаваў у ВКЛ праваслаўную мітраполію незалежную ад маскоўскай, першым мітрапалітам якой на Новагародскім саборы быў абраны Рыгор Цамблак. Падчас Вітаўта ў 1420 Віцебск, Полацк і Вільню наведаў Геранім Пражскі - паплечнік Яна Гуса. У 1422 у Чэхію прыбыў намеснік ВітаўтаЖыгімонт Карыбутавіч з 5-тысячным войскам, такім чынам Вітаўт змагаўся за вяртанне Жамойці. Паводле Мельніцкага дагавора (1422) Ордэн перадаў Жамойць Вітаўту ў пажыццёвае валоданне.Падчас Вітаўта ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. Вітаўт двойчы адмаўляўся прыняць каралеўскі тытул, нарэшце ў 1429 згадзіўся на гэта і на 1430 была прымеркаваная яго каранацыя, але ён памёр напярададні яе, калі ўжо сабраліся госці з усёй Еўропы, бо быў ужо вельмі стары. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў абраны Свідрыгайла, які канчаткова разарваў унію з Польшчай.