Насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага было моцна інтэгравана ў Заходнюю Еўропу, таму ідэі Рэнесансу знайшлі ў Беларусі ўдзячную глебу для пашырэння. Той, хто імкнуўся да навукі, добра валодаў тагачаснай міжнароднай мовай — лацінскай (а яна вывучалася ў ВКЛ ва ўсіх сярэдніх навучальных установах), меў магчымасць вучыцца ў заходнееўрапейскіх універсітэтах (Прага, Кракаў, Падуя, Кёнігсберг, Оксфард і інш.).