Знайдзіце ў тэксце другога акта п’есы неабходны матэрыял для характарыстыкі Адольфа Быкоўскага, Сцяпана Крыніцкага, Пранціся Пустарэвіча, падкрэсліўшы

nacny2016 nacny2016    1   17.04.2019 01:50    37

Ответы
Wenros Wenros  17.04.2019 01:50
Адольф Быкоўскі:

Быкоўскі адкрыта дэманструе сваю "вышэйшасць" і "разумнейшасць". Дзеля гэтага ён адкрыта пагарджае ўсім "мужыцкім", асабліва беларускімі песнямі і танцамі. Яму здаецца, што дзяўчына, убачыўшы разумнага, кемлівага і багатага пана, адразу дасць сваю згоду на шлюб. Ганарлівы, фанабэрысты, упэўнены ў сабе, не разумеючы камічных сітуацый, у якіх ён аказваецца. Аднак усё гэта падкрэслівае ягоную дурасць і недальнабачнасць. Нізкі, нікчэмны, мізэрны. У выніку нават сам Крыніцкі, які хацеў бачыць у ім свайго зяця, з ганьбаю выганяе пана са сваёй хаты.

Сцяпан Крыніцкі: застольны небагаты шляхціц 45 гадоў, клапатлівы бацька і някепскі гаспадар, але фанабэрысты, крыху сквапны, ганарлівы, самаўпэўнены, недалёкі, любіць піць гарэлку. Лічыць сябе шляхціцам, аднак усё сведчыць аб тым, што ён паводзіць сябе як звычайны селянін: у яго мове шмат прыказак і прымавак, ён трымаецца народных традыцый, з задавальненем танцуе пад “мужыцкую” лявоніху. Нават абстаноўка ў доме, дзе ён гаспадар – простая, сялянская.

Сцяпан грэбліва адносіцца да Якіма, толькі па адной прычыны – Якім з мужыкоў. Ён не зважае на тое, што настаўнік – адукаваны, цікавы чалавек, добры і адкрыты. Яму больш да душы недалёкі пусты Быкоўскі. Абмежаванасць светапогляду Сцяпана парушае шчасце яго дачкі.

Пранцісь Пустарэвіч: характарыстыка гэтага героя адразу адчуваецца ў яго прозвішчы Пустарэвіч. Гэта адвечна падвыпіўшы дзяцюк, пусты, фанабэрлівы, недалёкі, ён таксама лічыць сябе католікам – шляхтай, аднак усё ў яго паводзінах сведчыць пра адваротнае: спявае, таньчыць, гаворыць польскай трасянкай. Яго паводзіны выклікаюць смех і недарэчнасць.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Другие предметы