Восень здаецца паэту надзвычай прыгожай, засыпанай залатым лісцем, пяшчотнай і сумнай. Настрой пераважае крыху засмучаны, павольны, спакойны. Восень у многіх выклікае такія эмоцыі, бо скончылася летняя пара, халадае, дрэвы губляюць лісты і ад гэтага находзіць сум.