Ганначка атрымала ад матулі наступны запавет: “хутара не кідаць, на зямлі лён вырошчваць, жыта, каноплі, калодзеж з жывой вадой людзям не аддаваць.” Сэнс запавета маці вельмі глыбкі. Жыта – найважнейшая збожжавая культура беларусаў, яно раўназначна багаццю, раю, таксама ў народнай свядомасці замацавалася сувязь канапель з валасамі, бо лён і каноплі ўвасаблялі ў расліннай сімволіцы касу (валасы) і тым самым саму дзяўчыну. Лічыцца, што нячыстая сіла не можа набліжацца да тых хат, дзе растуць дадзеныя расліны. Такім чынам, яны выступаюць як ахоўнікі.